Знай свой край

Знай свой край

Ракаў. Касцёл Святой Ганны.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Ракаў, вул. Мінская

0

229

11.12.2024

Апісанне

У мястэчку Ракаў па вуліцы Мінскай ёсць старажытныя каталіцкія могілкі, на якіх пры ўваходзе захаваўся невялікі касцёл і брама–званіца. Касцёл з брамай былі пабудаваны ў пачатку 19-га стагоддзя ў стылі неаготыкі і класіцызму.

Храм зроблены з цэглы, аднанефны з паўкруглай апсідай. Маецца крыпту. На самім могілках захаваліся многія цікавыя помнікі і капліцы. Тут былі пахаваныя многія вядомыя дзеячы і прадстаўнікі гэтага краю, у тым ліку захавалася магіла кампазітара Міхаіла Грушвіцкага (1828 – 1904).

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.96640181
Даўгата: 27.06914054

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Ракаў. Касцёл Святой Ганны.

Калі вы будзеце ехаць у Ракаў з боку Мінска і з'едзеце з трасы Мінск – Вільнюс, то па дарозе ў гістарычны цэнтр мястэчка будзеце ехаць па вуліцы Мінскай міма старадаўніх каталіцкіх могілак.

Прама каля дарогі пабудаваныя каменныя вароты, і невялікі Каталіцкі Касцёл у гонар Святой Ганны. Гэты храм лічыцца могілкавай капліцай.


Касцёл Святой Ганны быў пабудаваны ў 1830 годзе з цэглы. Архітэктура будынка эклектычная, бо тут прысутнічае два стылю: класіцызм і неаготыка. Храм прамавугольны ў плане. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана паўкруглая апсіда. Будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аформлены ў выглядзе паўкруглага ўваходнага партала, над якім надбудаваны трохвугольны франтон з невялікай сігнатуркай. Над парталам размешчана гатычная акно-ружа. У інтэр'еры пад алтаром знаходзіцца крыпта.


Адначасова, што і касцёл, была пабудавана трохпралётная двух'ярусная брама-званіца.


На каталіцкіх могілках знаходзіцца некалькі капліц і шмат цікавых надмагільных помнікаў. Тут пахаваны многія вядомыя асобы гэтага краю. Напрыклад, вядомы кампазітар 19-га стагоддзя Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі (1828-1904), які напісаў кантаты да твораў В.Сыракомлі і да паэмы А. Міцкевіча «Дзяды».

Каментары

Усяго каментароў: 0