Знай свой край

Знай свой край

Музей народнай творчасці „Бездзежскі фартушок“

Музей

Музей

в. Бездзеж, вул. Піянерская, д. 9. Драгічынскі раён, Рэспубліка Беларусь

0

325

26.08.2024

Апісанне

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок" - адзін з самых папулярных музеяў Брэсцкай вобласці і адзіны ў свеце музей фартухоў. Штогод каля 20.000 турыстаў з Беларусі і іншых краін прыязджае ў Бездзеж, каб наведаць "Бездзежскі фартушок". Музей вядомы сваёй унікальнай калекцыяй твораў беларускіх майстрых-рукадзельніц - фартухоў.

Катэгорыі

З дзецьмі

З дзецьмі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

Гастранамічны

Гастранамічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.3166062
Даўгата: 25.3076787

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Лера Ерёменко

26.08.2024

Музей народнай творчасці „Бездзежскі фартушок“

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок" - адзін з самых унікальных музеяў Беларусі. Большасць экспанатаў гэтага музея была знойдзена менавіта ў Бездзежы, таму музей адкрылі тут жа, 17 студзеня 1999 года. Калекцыя музея вельмі вялікая і размяшчаецца на цэлых 7 прасторных залаў: у ёй сабраны старажытныя фартушкі ручной працы 19-20 стагоддзяў. Узор ніводнага з фартушкоў не паўтарае іншага, таму ўсе яны існуюць у адзіным экзэмпляры. Налічвае калекцыя 319 саматканых фартухоў, 45 абрусаў і 205 ручнікоў. Апроч гэтага, у музеі амаль цалкам аднавілі палескі побыт пачатку 20 стагоддзя і тут можна знайсці іншыя цікавыя экспанаты, прадметы сялянскага побыту. Наведаўшы "Бездзежскі фартушок", вы даведаецеся шмат новага пра побыт і традыцыі беларускага народа, паназіраеце за прафесійнай, цяжкай і чароўнай работай майстрых-ткачых, а таксама самі зможаце прыняць удзел у майстаркласах па народных промыслах - ткацтве, вышыўцы, прадзенні, лозапляценні. Вы паслухаеце фальклорныя песні, навучыцеся беларускім традыцыйным танцам і паўдзельнічаеце ў іншых народных мерапрыемствах. На тэрыторыі музея творчасці "Бездзежскі фартушок" таксама праводзяцца абрады, канцэрты, забаўляльныя праграмы, пленэры раённых мастакоў, фестывалі, ноч музеяў і такія народныя святы як Вадохрышча, Каляды, Масленіца, Гуканне Вясны, Купалле. Улетку наведвальнікі музея могуць пракоціцца па вёсцы Бездзеж на брычцы, а зімой на санях. Асабліва ўвага таксама варта надаць дэгустацыі страў традыцыйнай бездзежскай кухні, прыгатаваных у сапраўднай рускай печы. Падчас экскурсіі можна зладзіць фотасесію ў сапраўдных беларускіх традыцыйных строях!

Каментары

Усяго каментароў: 0