Бездзеж. Касцёл Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Бездзеж.
Апісанне
У мястэчку Бездзеж Драгічынскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і сярод іх каталіцкі касцёл Святой Троіцы. Касцёл быў узведзены ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму. У плане будынак прамавугольны аднанефны храм. Раней перад касцёлам была мураваная званіца. Касцёл у апошнія гады адрэстаўраваны. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.01.2025
Бездзеж. Касцёл Святой Троіцы.
У Драгічынскім раёне ёсць старажытнае мястэчка Бездзеж. Упершыню ўпамінаецца ў 1409 годзе і лічыцца самым старым мястэчкам Дарагічынскага краю. У часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіла ў склад Брэсцкага ваяводства Пінскага павета.
У Бездзежы ёсць некалькі храмаў і гістарычных артэфактаў і ў тым ліку музей. Маецца прыдарожная мураваная капліца, якая пабудавана ў гонар канстытуцыі 3 мая 1791 года - гэта па адной з версій, бо ёсць і іншыя меркавані. Напрыклад, што яе пабудавалі ў гонар падзей Паўночнай вайны. Мясцовыя жыхары яе называюць «Чырвоная вежа», «капліца», або «Віжа». Некалькі год таму капліцу атынкавалі і пабелілі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Бездзеж быў далучаны да Расійскай імперыі і спачатку ўваходзіў у склад Слонімскай губерніі, потым Літоўскай і Гродзенскай.
У часы Вялікай Айчыннай вайны 146 жыхароў мястэчка не вярнулася з фронта і ў памяць аб іх быў усталяваны помнік у 1975 годзе.
У цэнтры мястэчка ёсць каталіцкі касцёл , які асвечаны ў гонар Святой Троіцы. Касцёл пабудаваны ў 1818 - 1820 гадах ў стылі класіцызму. Фундатарамі каталіцкай святыні былі прадстаўнікі вядомага роду Ордаў, з якога паходзіць мастак і кампазітар Напалеон Орда.
Будынак у плане мае прамавугольную форму і накрыты двухсхільным вальмавым дахам. На галоўным фасадзе размешчаны над уваходным парталам трохвугольны франтон. Інтэр'ер аднанефны. Раней перад касцёлам была трохярусная мураваная вежа–званіца, якая не захавалася да нашага часу.