Знай свой край

Знай свой край

Бездзеж. Царква Святой Троіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Бездзеж.

0

118

18.01.2025

Апісанне

У мястэчку Бездзеж Драгічынскага раёна ёсць некалькі старажытных помнікаў архітэктуры і даўніны. У цэнтры ўзвышаецца драўляная царква 18 стагоддзя. Першапачаткова храм належыў уніяцкім вернікам і ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных.

Царква ўзведзена ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства з элементамі барока. Над галоўным фасадам надбудавана дзве вежы. У інтэр'еры маюцца каштоўныя абразы 17 – 19 стагоддзяў. Перац храмам пабудавана драўляная брама–званіца з звонам 18 стагоддзя. Некалькі год таму будынак быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.31671769
Даўгата: 25.30705643

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.01.2025

Бездзеж. Царква Святой Троіцы.

У Драгічынскім раёне ў мястэчку Бездзеж ёсць некалькі цікавых помнікаў архітэктуры і музей. Упершыню ўпамінаецца ў 15 стагоддзі. У цэнтры мястэчка знаходзіцца старажытная Траецкая царква.


 Драўляны храм належыў ўніяцкім вернікам і быў узведзены ў 1784 годзе на тым месцы, дзе ў 17 стагоддзі была пабудавана першая ўніяцкая царква. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка перайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1839 годзе ўнія была збаронена ў Расіі і царква ў 1865 годзе перайшла да праваслаўных і па загаду гродзенскага генерал – губернатара будынак перабудавалі пад праваслаўны храм за адну тысячу рублёў, якія вылучала казна. Праект перабудовы распрацаваў архітэктар Мсціслаў Барташэўскі.


 Каля царквы ў 18 стагоддзі перад галоўным фасадам пабудавана драўляная брама – званіца. Брама мае арачны праём. У званіцы ёсць каштоўны звон, які адліты ў 1776 годзе.


Царква ўзведзена ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Будынак складаецца з двух зрубаў і трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам пабудавана дзве чацверыковыя вежы, якія завершаны баракальнымі купаламі з невялікімі цыбулінамі. Зруб асноўнага аб'ёма і апсіды маюць аднолькавую вышыню і накрыты агульным дахам. Уваход аформлены ў выглядзе ганка і казырка на драўляных слупах.


 У інтэр'еры ёсць абразы і іканастас з царскай брамай 1872 года. Сярод абразоў маюцца каштоўныя творы 17 – 18 стагоддзяў.

 Некалькі год таму брама была перабудавана і пазалочаны купала на царкве. Храм мае статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння

Каментары

Усяго каментароў: 0