Узда. Царква Пятра і Паўла.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Узда, вул. Красная плошча, 20
0
8
05.03.2025
Апісанне
У цэнтры горада Узда знаходзіцца каменная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Помнік пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1905 годзе ў рэтраспектыўна–рускім стылі.
Першы храм пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі магнатамі Корсакамі. У 1848 годзе была пабудавана першая каменная праваслаўная царква на грошы Завішаў. У 1905 годзе стары каменны храм быў перабудаваны.
У 1930-я гады царкву зачынілі і ў будынку было збожжасховішча. У гады вайны царква зноў пачала працаваць.
Храм быў адрамантаваны некалькі гадоў таму. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45764571
Даўгата: 27.22053415
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Узда. Царква Пятра і Паўла.
У невялікім горадзе Узда пабудавана мураваная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Храм знаходзіца на вуліцы з цікавай назвай Красная Плошча недалёка ад старажытнага каталіцкага касцёла.
Помнік узведзны ў часы Расійскай імперыі ў 1905 годзе ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Перад храмам была драўляная званіца і 3 звона. Архітэктар В. Струеў.
Першая царква была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Фундатарамі першай царквы, якую асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла, былі магнаты Корсакі. Храм некалькі разоў перабудоўваўся і знішчаўся ў час войнаў і пажараў.
У 1848 годзе была пабудавана першая мураваная праваслаўная царква. Сродкі на пабудову святыні даў уладальнік мястэчка Тадэвуш Завіша. Храм быў пабудаваны з бутавага камяня, у плане будынак меў квадрат. Дах крыты гонтам. Падлога драўляная. Іканастас двухярусны з 16 абразамі.
У 1905 годзе стары мураваны храм быў значна перабудаваны. І ў такім выглядзе царква дайшла да нашага часу.
У савецкія часы ў 1930–я гады храм зачынілі і будынак прыстасавалі пад зернесховішча. У час Вялікай Айчыннай вайны царква зноў пачала працаваць і потым ніколі ўжо не зачынялася.
Царква мае падоўжана–восевую пабудову. Складаецца з трох асноўных частак: трапезная, малітоўная зала і апсіда.
Помнік адрамантаваны некалькі год таму.
Каментары
Усяго каментароў: 0