Узда. Раённы гісторыка–краязнаўчы музей.
Музей
Беларусь, Мінская вобл., г. Узда, вул. школьная, 4 А.
0
6
05.03.2025
Апісанне
У горадзе Узда ёсць гісторыка–краязнаўчы музей. Будынак двухпавярховы, мае шэсць залаў. Плошча складае 1200 метраў квадратных.
Пастанова аб адкрыцці музея было прынята ў 1981 годзе. А экспазіцыя пачала працаваць з 1986 года.
Каля музея размяшчаецца драўляная «Хатка ганчара», дзе можна пазнаёміцца з бытам беларускага селяніна 19-га стагоддзя.
У музеі прадстаўлена калекцыя археалагічных знаходак, прадметы этнаграфіі і побыту беларусаў. Шмат матэрыялаў маецца па Вялікай Айчыннай вайне. Музей мае выставачную залу, дзе экспануюца часовыя выставы.
Вэб сайт:
http://uzda.museum.by/be/node/55228Катэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.46023886
Даўгата: 27.21934008
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Узда. Раённы гісторыка–краязнаўчы музей.
У невялікім гарадку Узда ёсць гісторыка – краязнаўчы музей. Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята ў савецкія часы ў 1981 годзе. Першыя экспазіцыя пачала працаваць восенню 1986 года. Зараз у музеі працуе шэсць залаў і плошча складае 1200 метраў квадратных.
У музеі прадстаўлена значная калекцыя археалагічных знаходак, якія распавядаюць пра самы старажытны перыяд гісторыі гэтага краю. Супрацоўнікамі музея сабрана шмат прадметаў этнаграфіі і побыту беларусаў: вырабы кавальства, ганчароў, вышыўкі і народнага ткацтва, рэзь па дрэву.
Для знаёмства з мясцовай прыродай, флорай і фаўнай, экспануюцца асобныя прадстаўнікі жывёл і птушак.
Асобны раздзед экспазіцыі прсвечаны выбітным землякам і помнікам архітэктуры. У некалькіх кіламетрах ад Узды ёсць мястэчка Кухцічы, дзе была рэзідэнцыя магнатаў Завішаў. Тут жыла беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл. Захаваўся тут будынак кальвініскага збора 17 стагоддзя. Зараз Кухцічы называюца Першамайск.
Значную частку экспазіцыі займаюць экспанаты, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Тут ёсць дакументы, зброя, лістоўкі, баявыя ўзнагароды, лісты з фронту, а таксама асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны.
Каля музея ёсць драўляная «хатка ганчара», дзе можна пазнаёміцца з бытам беларускага селяніна 19 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0