Знай свой край

Знай свой край

Карацк. Капліца-пахавальня Ядвігі Чарноцкай.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі раён, Карацк.

Апісанне

У Клецкім раёне ў мястэчку Карацк да нашага часу захаваліся рэшткі сядзібы Чарнацкіх. Тут ёсць каменная капліца-пахавальня, каменны гаспадарчы будынак з чырвонай цэглы і часткова захаваўся панскі парк.

Капліца-пахавальня каменная. Пабудавана ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад упрыгожаны трохвугольным франтонам. У капліцы пахавана Ядвіга Чарноцкая з роду Машынскіх.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.03.2025

Карацк. Капліца-пахавальня.

      У мястэчку Карацк Клецкага раёна да нашага часу захавалася мураваная капліца роду Чарноцкіх і гаспадарчая пабудова сядзібы. Трапіць у Карацк зусім не складана. У Клецкім раёне, калі павярнуць з трасы Р-43 Слуцк-Івацэвічы на поўдзень, то за некалькі кіламетраў ад трасы і знаходзіцца мястэчка.


      Карацк па сучасных мерках вялікая вёска на некалькі соцень чалавек, якая мае статус аграгарадка. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельскага савета. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі ў мястэчку была сядзіба Чарноцкіх. Да нашага часу захавалася толькі каменная капліца, гаспадарчая пабудова і частка парку з векавымі дрэвамі.


      Капліца каменная. Узведзена ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Храм у плане прамавугольны. Крыты двухсхільны дах. Галоўны фасад упрыгожаны трохвугольным франтонам. На капліцы размяшчаецца памятная шыльда з надпісам, што тут пахавана Ядвіга Чарноцкая з роду Машынскіх.


     Гаспадарчая пабудова знаходзіцца недалёка ад капліцы. Узведзены будынак з чырвонай цэглы. Крыты двухсхільны дах. Вакол пабудовы і капліцы-пахавальні знаходзяцца старыя дрэвы ад панскага парку.

Каментары