Знай свой край

Знай свой край

Стоўбцы. Кафедральны сабор Святой Ганны.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Стоўбцы, вул. Савецкая, 6.

Апісанне

Горад Стоўбцы размешчаны на беразе ракі Нёман. На самым узгорку ў цэнтры горада ў 19 стагоддзі князь Чартарыйскі пабудаваў касцёл у стылі класіцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца праваслаўная царква Святой Ганны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.10.2024

Стоўбцы. Кафедральны сабор Святой Ганны.

Горад Стоўбцы вядомы з 16 стагоддзя. Царква Святой Ганны размешчана на ўзгорку ў цэнтры горада. Храм быў пабудаваны як каталіцкі касцёл у 1825 годзе на сродкі князя Адама Чартарыйскага. Цяпер у будынку былой царквы працуе праваслаўны храм. Калі падняцца на ўзгорак да храма па прыступках, то спачатку ўбачыце масіўную цагляную браму і агароджу. Царква была акружана агароджай з бітага каменя. Каля ўвахода ў храм цагляная брама – званіца. Царква пабудавана ў стылі класіцызму з элементамі барока. Гэты прамавугольны будынак з двухсхільным дахам. Над уваходам - фігурны франтон. Інтэр'ер упрыгожвае трох'ярусны іканастас. На падлозе захавалася дарэвалюцыйная плітка з арнаментам. У царкве шмат старажытных ікон.

Каментары