Новы Свержань. Успенская праваслаўная царква
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Стаўбцоўскі р., Новы Свержань
Апісанне
У мястэчку Новы Свержань можна пабачыць мураваныя касцёл і царкву 16 стагоддзя і руіны сінагогі 19 стагоддзя. На былой гандлёвай плошчы былі пабудаваныя касцёл Пятра і Паўла і уніяцкая Успенская царква, якая потым перайшла да праваслаўных вернікаў. Зараз царква знаходзіцца на рэстаўрацыі.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Новы Свержань. Успенская праваслаўная царква
Пасля таго, як мястэчка Новы Свержань набыў князь Радзівіл напрыканцы 16 стагоддзя, ён адразу тут фундаваў каталіцкі касцёл Пятра і Паўла і ўніяцкую царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Заснаваў царкву князь Радзівіл у 1590 годзе. Пазней пры ўніяцкай царкве быў заснаваны манастыр базыльянаў. Князь Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька ахвяраваў базыльянам 74000 злотых у 1743 годзе. Пасля забароны ўніі ў 19 стагоддзі храм перайшоў да праваслаўнай царквы. У савецкія часы царква не працавала. Затым вернута праваслаўным вернікам і зараз у царкве праводзіцца рамонт. Успенская царква да гандлёвай плошчы павернута бакавым заходнім фасадам. У архітэктуры храма дамінуе высокая чатырохкутная вежа. Дэкор вежы і храма вельмі сціплы. Інтэр'ер храма зальнага тыпу. Маюцца хоры, якія падтрымліваюць 2 драўляныя калоны. Царква абнесена мураванай агароджай з бутавага камення. Каля царквы пабудавана ўваходная брама.