Знай свой край

Знай свой край

Нясвіж. Кляштар бернардзінцаў.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Гейсiка

Апісанне

У Нясвіжы каля фарнага касцёла пабудаваны каменны кляштар бернардзінцаў. Помнік узведзены ў 16-19 стагоддзях на грошы князя Радзівіла. Касцёл Святой Кацярыны заснаваў у 1598 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка і назваў у гонар сваёй дачкі. Пры манастыры была школа і бібліятэка.

У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі манастыр зачынілі і перадалі вайскоўцам пад казармы, а касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву. Да нашага часу захаваўся двухпавярховы манастырскі корпус.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Нясвіж. Кляштар бернардзінцаў.

        У гістарычным цэнтры Нясвіжа насупраць фарнага касцёла, знаходзіцца каменны кляштар бернардзінцаў. Калі будзеце ісці ў замак Радзівілаў, то злева сажалка называецца Бернардзінская, бо за ёй знаходзіўся кляштар бернардзінцаў, які часткова захаваўся да нашага часу.


         Кляштар бернардзінцаў і пры ім каталіцкая царква Святой Кацярыны былі пабудаваныя ў 16-19 стагоддзях. Заснаваў каталіцкую святыню ў 1598 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1649-1616). Князь заснаваў манастыр па волі сваёй жонкі Лізаветы Яўхіміі з роду Вішнявецкіх. Касцёл названы ў гонар дачкі князя.


 Манастыру былі дадзены зямля, млын і іншая маёмасць. У 17 стагоддзі да касцёла была прыбудавана Капліца Святога Францыска і Святой Ганны. Пры манастыры працавала школа тэалогіі і філасофіі. Падчас вайны ў 1655 годзе манастыр быў спалены, і адноўлены ў 1662 годзе. У касцёле былі пахаванні вядомых магнатаў і шляхты, напрыклад, там быў пахаваны Міхал Казімір Рэйтан.


      У канцы 18-га стагоддзя адбыўся моцны пажар, і касцёл з кляштарам былі нанова адбудаваны ў пачатку 19-га стагоддзя. У 1804 годзе пры манастыры была бібліятэка з 1199 кніг, 12 студэнтаў і 15 манахаў.

      Манастыр зачынілі ў 1864 годзе. Будынак перадалі вайскоўцам, а касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву.


     Кляштар і касцёл былі пабудаваны ў стылі барока. Каменны, двухпавярховы, П-падобны корпус кляштара захаваўся часткова.

Каментары