Знай свой край

Знай свой край

Раванічы. Сядзіба Слотвінскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Чэрвеньскі Р., Раванічы.

0

262

13.11.2024

Апісанне

У Чэрвеньскім раёне ёсць мястэчка Раванічы, дзе захавалася шляхецкая сядзіба 18 стагоддзя роду Слотвінскіх. Пейзажны парк на ўзгорку ў Раванічах дамінуе над наваколлем. А ў цэнтры парку знаходзіцца двухпавярховая сядзіба, пабудаваная ў стылі класіцызму. Каля парку ёсць сажалка і бровар. За сажалкай на мясцовых могілках Слотвинские пабудавалі каменны касцёл Антонія Падуанскага, дзе была іх радавая крыпта-пахавальня.

Катэгорыі

Паркавая зона

Паркавая зона

Крушня

Крушня

Літаратурны

Літаратурны

Батанічны

Батанічны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.88480344
Даўгата: 28.6144465

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.11.2024

Раванічы. Сядзіба Слотвінскіх.

На трасе паміж Беразіно і Менскам у Чэрвеньскім раёне ёсць шляхецкая сядзіба 19 стагоддзя ў мястэчку Раванічы. Ад трасы кіламетраў 20 трэба праехаць па добрай асфальтавай дарозе.


Раванічы вядомыя з 16 стагоддзя. Спачатку ўладальнікамі зямель тут былі Масальскія, а затым Слотвинские. Захавалася да нашага часу шляхецкая сядзіба ў класічным варыянце: панскі дом з гаспадарчымі будынкамі, парк, сажалка з броварам і касцёл з пахавальняй.


Слотвінскія паходзілі з вядомага шляхецкага роду герба"Ляліва". Антоній Слотвінскі чашнік Лідскі, у 1789 годзе набыў у біскупа Віленскага Ігната Масальскага за 260 тысяч злотых маёнтак Раванічы. Яго сын, Людвіг Сацвінскі (1801-1889) нарадзіўся ў Раванічах, быў дзяржаўным служачым. У гэты перыяд будуецца сядзіба ў Раванічах разам з касцёлам Святога Антонія.


Касцёл пабудаваны на ўскраіне сядзібы на ўзвышшы ў 1790-1799 гадах і асвечаны ў гонар святога Антонія Падуанскага. Будынак пабудаваны ў стылі класіцызму. У плане будынак мае форму квадрата. Чатырохкалонны Порцік з іанічнымі капітэлямі ўпрыгожвае галоўны фасад. У касцёле была крыпта з пахаваннямі роду Слотвінскіх. І побач з Касцёлам таксама захавалася шляхецкае пахаванне з помнікам.


Насупраць касцёла знаходзіцца сажалка з дамбай. Калі прайсці праз дамбу, то з левага боку ўбачыце на ўзвышшы сярод парку панскую сядзібу. Будынак узведзены ў канцы 18 стагоддзя ў стылі класіцызму. Каменны, двухпавярховы. У савецкі час тут была школа. Цяпер будынак і касцёл знаходзяцца ў занядбаным стане.


Па некаторых гістарычных звестках, рускі пісьменнік і паэт а.Пушкін сюжэт для свайго твора «Дуброўскі» узяў менавіта з гісторыі сядзібы ў Раванічах.


Бровар на тэрыторыі сядзібы працуе дагэтуль. Парк і гаспадарчыя пабудовы захаваліся дастаткова добра да нашага часу.

Каментары

Усяго каментароў: 0