Знай свой край

Знай свой край

Валадута. Будынак вінакурні.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Чэрвенскі район, Валадута.

Апісанне

У мястэчку Валадута Чэрвенскага раёна пабудаваны мураваны будынак вінакурні. Узведзены вінакураны завод у часы Расійскай імперыі напрыканцы 19 – пачатку 20-га стагоддзя. Складаецца завод з двух будынкаў: бровара і спіртасховішча. Узведзены з бутавага камяня і чырвонай цэглы ў стылі прамысловай эклектыкі. Належыў завод Юзафу Слатвінскаму. Зараз будынак знаходзіцца у занядбаным стане. Ёсць планы па яго рэстаўрацыі і аднаўленню.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.03.2025

Валадута. Будынак вінакурні.

   У Чэрвеньскім раёне ў мястэчку Валадута захаваўся каменны будынак вінакурні. Валадута знаходзіцца па шляху з Чэрвеня на мястэчка Раванічы. Будынак вінакурні ўзведзены побач з дарогай. Таму агледзець старадаўняе прыгожы будынак вельмі проста. Упершыню Валадута сустракаецца ў пісьмовых крыніцах у 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.


          У 1781 годзе мястэчка належыць біскупу Масальскаму. У тыя часы тут пражывала 53 чалавекі і налічвалася 11 двароў. Працаваў млын. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, мястэчка ў складзе Расійскай імперыі. У тыя часы ставілася да маёнтка Раванічы, дзе гаспадаром быў А. Слатвінскі. У 1800 годзе Валадута ўваходзіла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні.


       У часы антырасійскага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў 1863 годзе, каля Валадуты паўстанцы, якіх узначальваў Станіслаў Ляскоўскі, захапілі ў палон начальніка трэцяй рэзервовай дывізіі генерала Грунта. Аднак неўзабаве генерала адпусцілі пры ўмове, што ён больш не будзе ваяваць з паўстанцамі.


        У 1897 годзе ў Валадуце пражывала 71 чалавек і было 15 двароў. Працаваў броварны завод. Будынак вінакурнага завода захаваўся да нашага часу і складаецца з двух будынкаў: бровара і спіртапрыёмніка. Будынкі ўзведзены ў пачатку 20-га стагоддзя. Бровар узведзены з бутавага каменя і чырвонай цэглы ў стылі прамысловай эклектыкі. Гаспадаром бровара быў Юзаф Слатвінскі.


У савецкія часы ў будынку было збожжасховішча. У цяперашні час будынак знаходзіцца ў закінутым стане. Дах абваліўся і засталіся адны сцены.

Каментары