Знай свой край

Знай свой край

Чэрвень. Раённы краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Мінская вобласць, горад Чэрвень, плошча Свабоды, 8.

Апісанне

Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былой павятовай Ігуменскай управы, у пабудове пачатку 20 стагоддзя.
Музей быў адкрыты 1 студзеня 1992 года. Плошча экспазіцыі памяшкання складае 329 м2, агульная колькасць музейных прадметаў - больш за 8 000. Музей мае 14 калекцый, сярод якіх дакументы, нумізматыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Катэгорыі

Платна

Платна

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

31.05.2025

Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей спрыяе больш глыбокаму вывучэнню Чэрвеньскага раёна і ўсвядомленаму вандраванню па гэтых выдатных мясцінах.

Музей уключае тры залы: "Ігуменшчына ў старажытнасці", "Вялікай Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне" і "Культурныя дасягненні Чэрвеньшчыны".


У зале "Ігуменшчына ў старажытнасці" наведвальнікі апускаюцца ў свет легенд, звязаных з гісторыяй Iгумена (так называўся Чэрвень да 1923 года), знаёмяцца з матэрыяламі археалагічных раскопак. Экспазіцыя распавядае аб развіцці прамысловасці, рамёстваў, гандлю, адукацыі, аховы здароўя. Тут адлюстраваны асаблівасці нацыянальнага і канфесійнага складу насельніцтва Ігуменскага павета. Тут наведвальнікам паказана паэтапнае станаўленне Савецкай улады, аднаўленне эканомікі. З дапамогай музейных прадметаў наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю Чэрвеньскага раёна ў перыяд паміж вызваленнем ад польскай акупацыі і пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.


У зале "Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне" з дапамогай фотадакументаў і іншых матэрыялаў паказваецца ўдзел ураджэнцаў горада ў баявых дзеяннях на фронце, у народным супрацівам тыле, антыфашысцкай дзейнасці на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. Тут жа можна пазнаёміцца з экспанатамі ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд.


Асобная частка экспазіцыі прысвечана тэме энтаграфіі і побыту беларускіх сялян пачатку 19-20 стагоддзяў. Тут можна пазнаёміцца з прадметамі побыту, даведацца пра традыцыі земляробаў, прыладах працы, нацыянальнай кухні. У гэтай жа зале прадстаўлены нацыянальныя беларускія касцюмы, вышыўка і ткацтва.


Завяршаецца экспазіцыя комплексам матэрыялаў, прысвечаных знакамітым землякам: кампазітару Станіславу Манюшку, мастаку Хаіму Суціну, пісьменнікам Міхаілу Пенкрату і Мікалаю Вяршыніну, алімпійскаму чэмпіёну Валерыю Шарыю, касманаўту Алегу Навіцкаму і многім іншым ураджэнцам Чэрвеньшчыны.


Невялікі раздзел экспазіцыі прадстаўляе прыроду роднага краю.


Акрамя пастаянных экспазіцый музей прапануе выставы, прадстаўляе творы жывапісу, энтаграфію, народную творчасць, калекцыі землякоў. У рамках музея арганізуюцца пешаходныя экскурсіі па горадзе, перасоўныя выставы, музейна-педагагічныя заняткі са школьнікамі і лекцыі ў калектывах.


Сярод экспанатаў музеяў уражваюць пячатка падскарбія (скарбніка) ВКЛ Гераніма Крышпін-Кіршэнштэйна, які жыў у XVII стагоддзі, каваныя сякеркі 14 стагоддзя і энтаграфічная калекцыя.

Легенда аб грэцкай ігуменні, якая заснавала праваслаўны манастыр, дадае рамантыкі ў гісторыю горада.


Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей з'яўляецца той адпраўной кропкай, якая спрыяе больш глыбокага вывучэння Чэрвеньскага раёна і ўсвядомленага падарожжа па гэтых выдатных мясцінах.

Каментары