Знай свой край

Знай свой край

Багушэвічы. Касцёл Божага Цела.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Бярэзінскі Р., Багушэвічы.

Апісанне

На лясіста–балотных прасторах паміж Магілёвам і Мінскам нейкім цудам захаваўся прыгожы неагатычны касцёл у Багушэвічах. Мястэчка гэта знаходзіцца ў 20-ці кіламетрах ад Беразіно. Раней Багушэвічы належалі Свентаржэцкім, якія і пабудавалі касцёл Божага Цела ў 19-м стагоддзі, як радавую капліцу-пахавальню. Сядзіба Свентаржэцкіх да нашага часу не ацалела, а касцёл з'яўляецца сапраўдным упрыгожваннем гэтых мясцін.

Адразу за касцёлам працякае невялікая рачулка Уса. Каля касцёла знаходзіцца аўтамабільная дарога і вялікая паляна на беразе ракі. Так што тут будзе зручна і паркаваць аўто і можна пасля агляду помніка архітэктуры пасядзець на беразе ракі адпачыць. Касцёл адкрыты не заўсёды. І калі вы хочаце ўбачыць інтэр'ер каталіцкага храма, то варта загадзя стэлефанавацца са святаром.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.11.2024

Багушэвічы. Касцёл Божага Цела

Па шляху з Мінска на Беразіно ў Бярэзінскім раёне ёсць паварот направа на Багушэвічы. Гэта старадаўняе мястэчка на рацэ Уса, якое вядома з 16-га стагоддзя. У 17 стагоддзі князь Друцкі-Горскі заснаваў тут першы касцёл. Мястэчкам у розныя часы валодалі Завішы, Ваньковічы і Свентаржэцкія. На рацэ быў прыстань і вадзяны млын.


У 19 стагоддзі Свентаржэцкія пабудавалі касцёл Божага Цела, які ўваходзіў у склад сядзібна–паркавага ансамбля. Касцёл выкарыстоўваўся як фамільная Капліца-пахавальня для Свентаржэцкіх. Падчас антырасійскага паўстання ў 1863-1864 гадах Свентаржэцкія прымалі актыўны ўдзел, і па загадзе графа Мураўёва сядзіба іх была спалена. Падчас паўстання ў падвалах касцёла паўстанцы выраблялі і захоўвалі зброю.


Будынак касцёла каменны, пабудаваны ў стылі неаготыкі. У плане шасцігранны і мае цэнтрычную кампазіцыю. Апсіда прыбудавана з боку ракі-гэта кірунак на захад. Па перыметры Касцёла па вуглах прыбудаваны контрфорсы, якія завяршаюць невялікія чатырохгранныя вежкі. Інтэр'ер касцёла ўпрыгожаны ляпнымі нервюрамі. Лесвіца вядзе на хоры, якія аздобленыя ажурнай агароджай, выкананай у тэхніцы чыгуннага ліцця. У капліцы калісьці была крыпта з пахаваннямі роду Свентаржэцкіх. 

Каментары