Знай свой край

Знай свой край

Мыта. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі раён, Мыта

0

248

07.12.2024

Апісанне

У Лідскім раёне па трасе Ліда-Шчучын за пару кіламетраў ад шашы, недалёка ад мястэчка Ваверка, ёсць невялікая вёска Мыта. На ўскраіне вёскі знаходзіцца праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Храм пабудаваны ў 1865-1866 гадах у выглядзе крыжа з бутавага каменя і цэглы, у псеўда–рускім стылі па тыпавым праекце, на месцы раней існавала драўлянай царквы.

У пачатку 1960-х гадоў храм быў зачынены і пераўтвораны ў складское памяшканне мясцовага калгаса. У пачатку 1990-х гадоў храм быў вернуты Праваслаўнай Царкве, і да 1994 года адноўлены і асвечаны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.83134914
Даўгата: 25.1194543

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.12.2024

Мыта. Царква Пакроўская.

Мястэчка Мыта вельмі старажытнае, бо тут існуе гарадзішча І тысячагоддзя да нашай эры.

 У часы Вялікага княства Літоўскага тут існавала ўніяцкая царква ў 18 стагоддзі. Паводле вопіса парафій Лідскага дэканата за 1784 год узгадваецца царква і само мястэчка, як уласнасць магнатаў Пацаў. У канцы 18 стагоддзя большая частка насельніцтва на Беларусі былі ўніятамі. У 1795 годзе пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай, у якое ўваходзіла ў той час і Вялікае княства Літоўскае, гэтыя мясціны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Драўляная ўніяцкая царква перайшла да праваслаўных вернікаў. У 1866 годзе ў мястэчку была пабудавана мураваная праваслаўная царква.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе пад акупацыяй германскіх войск. З 1921 года ў складзе Польшчы.

Пакроўская царква ўзведзена па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі з цэглы і бутавага камяня. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматгранная вежа – званіца: васьмярык над чацвярыком. Уваход у царкву з бакаваой часткі прытвору. Малітоўная зала накрыта чатырохсхільныім дахам на якім васьмігранны барабан з цыбулінай. У сценах храма зроблены паўцыркулярныя вокны. Царкву па перыметры акружае мураваная агароджа. У будынку праведзены рамонт

Каментары

Усяго каментароў: 0