Поразава. Сінагога
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Свіслацкі р., Поразава.
Апісанне
У старажытным мястэчку Поразава ёсць што паглядзець. Тут захаваўся шляхецкі маёнтак, каталіцкі касцёл і праваслаўная царква. Вялікую цікавасць выклікае мураваная сінагога 19 стагоддзя. Сінагога двухпавярховая ў якой было 2 часткі: малітоўная зала для мужчын і малітоўная зала для жанчын. Будынак узведзены з бутавага камяня і цэглы. Калі будынак пачаў прыходзіць у заняпад, то яго выставілі на продаж. Некалькі год таму сінагогу выкупіў прыватнік. Вядзецца рамонт будынка.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Поразава. Сінагога
Старадаўняе мястэчка Поразава ў Свіслацкім раёне вядомае з 15 стагоддзя. Належыла спачатку каралю і адносілася да Навагрудскага ваяводства. Ян Рыдвід заснаваў тут у 1460 годзе першы касцёл. У 1506 годзе Вялікі князь Літоўскі Аляксандр надаў мястэчку права Магдэбургскае. Недзе ў гэты час у Поразава з'явіліся і першыя яўрэі. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Па загаду імператрыцы Кацярыны ІІ усім яўрэям было загадана з вёсак перасяліцца ў гарады і мястэчкі. І ў 19 стагоддзі ў Поразава значная частка насельніцтва былі менавіта яўрэі. Было пабудавана некалькі сінагог і малітоўных дамоў. У 1878 годзе ў мястэчку налічвалася каля 300 дамоў. У 1878 годзе насельніцтва складала 1424 чалавека і з іх 556 яўрэя. У пачатку 20 стагоддзя ў часы Польшчы ўсе храмы ў Поразава працавалі. У часы Вялікай Айчыннай вайны Поразава было пад акупацыяй і большая частка яўрэяў была знішчана нацыстамі.
На сённяшні дзень у мястэчку ёсць касцёл, царква і шляхецкі маёнтак. Да нашага часу таксама захавалася мураваная сінагога 19 стагоддзя. Сінагога двухпавярховая, пабудавана з бутавага камення. Некалькі год таму яе выкупіў прыватны гаспадар і зараз праводзіцца рамонт.
Родам з Поразава вядомая актрыса тэатра і кіно, заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве Эстэр Рахель Камінская (1870 – 1925).