Знай свой край

Знай свой край

Поразава. Касцёл Міхаіла Архангела

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Свіслацкі р., Поразава.

0

232

24.11.2024

Апісанне

Невялікае мястэчка Поразава можа ганарыцца сваімі помнікамі даўніны. Тут ёсць і шляхецкая сядзіба і старая праваслаўная царква з касцёлам. Каталіцкі храм асвячоны ў гонар Міхаіла Архангела. Быў пабудаваны ў 19 стагоддзі з цэглы і камня ў стылі класіцызму. Інтэр'ер касцёла ўнікальны, аздоблены 3 разнымі драўлянымі алтарамі з скульптурамі і амбонам. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.93694407
Даўгата: 24.36781251

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.11.2024

Поразава. Касцёл Міхаіла Арханёла.

Мястэчка Поразава мае гісторыю ў 5 стагоддзяў. Мела Магдэбургскае права, і да нашага часу дайшло некалькі помнікаў архітэктуры.

Першая каталіцкая парафія ў Поразаве ўзнікла ў 16 стагоддзі. Касцёл першапачаткова быў драўляны. А каменны каталіцкі храм пабудавалі ў 1825-1828 гадах. Будынак пабудаваны з цэглы і бутавага каменя.


Чатырохвугольны ў плане будынак, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аздоблены 4 пілястрамі і завершаны трохвугольным франтонам. Антаблемент-гэта частка касцёла паміж франтонам і асноўным аб'ёмам, упрыгожаны па тыпу антычных храмаў.


Інтэр'ер ля касцёла аднанефны зальны. Маецца тры разьбяныя алтары і Амбон, якія ўпрыгожаны драўлянымі скульптурамі 18 стагоддзя. Амбон сімвалізуе сабой, па адной з версій, Ноеў каўчэг. Столь драўляны, плоскі. Над уваходам ёсць хоры з арганам. Касцёл абнесены каменнай агароджай з брамай. У браме захоўваецца некалькі званоў, і ў тым ліку старажытны звон 1749 года з надпісам і гравіроўкай.


Касцёл некалькі гадоў таму быў адрэстаўраваны. Тэрыторыя каля храма ўпрыгожана кветкамі і дэкаратыўнымі дрэвамі з хмызнякамі. Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0