Поразава. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Свіслацкі р., Поразава.
0
243
01.12.2024
Апісанне
Першая праваслаўная царква ў Поразава існавала яшчэ ў старажытнасці. У 19 стагоддзі храм быў драўляны і ветхі і таму была пабудавана новая мураваная царква ў другой палове 19 стагоддзя. Храм узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі з чатырох асноўных частак. Пры царкве мелася прыхаджан тры тысячы чалавек і было прыпісана 25 вёсак, было пры прыходзе некалькі школ. У савецкія часы храм не зачыняўся. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.93722858
Даўгата: 24.36459386
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Поразава. Царква Святой Троіцы
Мястэчка Поразава вядома з 15 стагоддзя і знаходзіцца на ўскраіне Белавежскай пушчы. З 16 стагоддзя мела права Магдэбургскае. На гербе мястэчка была выява Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Калі была ў Поразава пабудавана першая праваслаўная царква дакладна невядома. Ёсць толькі звесткі, што ў 19 стагоддзі ў мястэчку быў драўляны стары храм у гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. У 1858 годзе ў Палаце Дзяржаўнай маёмасці абмяркоўвалася пытанне аб будаўніцтве новай царквы.
У 1868 годзе пачала працаваць часовая праваслаўная царква ў гонар Святога МІкалая. У той жа час пачалося будаўніцтва новай мураванай царквы ў гонар Святой Троіцы на што спатрэбілася 4 гады. Сродкі на новы храм былі выдзелены з казны і збіраліся прыхаджанамі. Царква была пабудавана ў 1872 годзе ў рэтраспектыўна- рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам шматярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Прамавугольная ў плане малітоўная зала, накрытая двусхільным дахам х васьмігранным барабанам і цыбулінай. Святар царквы Юліян Шырынскі ў 1880 годзе быў узнагароджаны за службу набедранікам.
У 1898 годзе ў новай царкве адбыўся вялікі пажар і былі пашкоджаны дах і алтарная частка. Гродзенскі генерал – губернатар князь Святаполк – Мірскі ахвяраваў на рамонт царквы 100 рублёў. У 1903 годзе пасля рамонта царква была зноў асвячоная. У 1905 годзе перабудаваны алтар. У 1905 годзе да царквы адносілася 25 вёсак з 3 тысячамі прыхаджан. На тэрыторыі прыхода было 4 царкоўна – прыхадскія школы. У савецкія часы царква працавала. У апошнія гады праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0