Парэчча. Парк Скірмунтаў
Прыродны аб'ект
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Парэчча.
0
147
07.01.2025
Апісанне
Мястэчка Парэчча Пінскага раёна ў 18 стагоддзі набылі Скірмунты і пераўтварылі гэтыя мясціны ў квітнеючы край. Непаўторнай перлінай мястэчка з'яўляецца тутэйшы парк, які мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Залажыў парк у пачатку 20 стагоддзя Раман Скірмунт, які прывёз сюды многія экзатычныя расліны і ў тым ліку цюльпаннае дрэва. Плошча парка складае 65 гектараў. На ўскраіне парка захаваліся будынкі цукровага завода, нямецкі дот і магіла Р. Скірмунта.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.28964867
Даўгата: 25.78970727
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.01.2025
Парэчча. Парк Скірмунтаў
У мястэчку Парэчча Пінскага раёна ёсць вельмі шмат цікавых гістарычных мясцінаў і каб іх усе пабачыць сюды трэба прыехаць на цэлы дзень. Калісці гэта была невялікая вёска мала каму вядомая, але напрыканцы 18 стагоддзя мястэчка было набыта Скірмунтамі ў Агінскага.
Скірмунты пераўтварылі Парэчча ў адзін з буйнейшых прамысловых цэнтраў на Беларусі. Тут пабудавалі сучасны цукровы завод, бровар, сыраварню, суконную фабрыку і многае іншае. Таксама тут быў створаны прыгожы парк, які дагэтуль уражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю.
На беразе ракі Ясельда ў пачатку 20 стагоддзя Раман Скірмунт залажыў парк, які стаў гонарам ня толькі роду Скірмунтаў, але і ўсяго Пінскага краю. Р. Скірмунт (1868 - 1939) – вядомы беларускі, польскі і расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, які пакінуў пасля сябе багатую спадчыну і ў тым ліку гэты незвычайны парк у Парэччы. Аснову парка складаюць велічныя дубы, якім зараз 120 – 180 год. Парк мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння і мае плошчу больш за 60 гектараў. Раман Скірмунт сам займаўся пабудовай парка і клапаціўся аб фарміраванні калекцыі раслін і ў тым ліку экзотаў. Галоўным упрыгожваннем парка была алея цюльпаннага дрэва, ад якой захаваўся да нашага часу толькі адзін экземпляр. І яшчэ адно такое дрэва ёсць на Беларусі ў Мінску ў Цэнтральным батанічным саду. У парку захавалася 30 відаў рэдкіх раслін, якія сюды прывезлі з іншых краін. Гэта балотны кіпарыс, красналістны дуб і іншыя расліны.
На ўскраіне парка ёсць гаспадарчыя будынкі цукровага завода, нямецкі дот часоў Першай сусветнай вайны і магіла самога Рамана Скірмунта. Парк у Парэччы мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.
Каментары
Усяго каментароў: 0