Парэчча. Помнік Раману Скірмунту
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Парэчча.
0
126
07.01.2025
Апісанне
У Парэччы Пінскага раёна ў вялізным парку на 65 гектараў усталяваны памятны знак і крыж, якія прысвечаны памяці Рамана Скірмунта (1868 – 1939). Р. Скірмунт вядомы беларускі, польскі і расійскі палітычны і грамадскі дзеяч. Абіраўся дэпутатам у Дзяржаўную думу Расійскай імперыі і сенатарам Польскай Рэспублікі. Уваходзіў у склад грамадскіх і палітычных арганізацый. Выступаў за незалежнасць Беларусі. Падтрымліваў беларускі нацыянальны рух. Мецэнат. Забіты ў парку ў Парэччы ў верасні 1939 года. У парку ў гонар Р. Скірмунта ўсталяваны крыж і памятны знак.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.28930085
Даўгата: 25.78618821
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.01.2025
Парэчча. Помнік Раману Скірмунту
У мястэчку Парэчча Пінскага раёна ёсць прыгожы парк плошчай 65 гектараў, які стварыў гаспадар гэтых мясцінаў Раман Скірмунт (1868 – 1939). Скірмунты набылі Парэчча ў Агінскіх напрыканцы 18 стагоддзя і пераўтварылі мястэчка ў квітнеючы край з фабрыкамі і заводамі. І сапраўдным упрыгожваннем гэтых мясцінаў стаў парк, каля якога захаваўся будынак былога цукровага завода, нямецкі дот і магіла Рамана Скірмунта.
Раман Андрэевіч Скірмунт нарадзіўся ў Парэччы ў 1868 годзе. Паходзіў з вядомага шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Вучыўся ў гімназіі у Рыге. Быў старшынёй Таварыства па распрацоўке сельска – гаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесся, а таксама ўваходзіў у склад Таварыства сельскай гаспадаркі. В 1906 годзу быў дэпутатам першай Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі. З 1910 года ўваходзіў у Дзяржаўны савет Расійскай імперыі. Быў гласным губернскага земства ў Мінску і ўваходзіў у склад Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза.
У 1917 годзе кіраўнік Мінскага губернскага харчовага камітэта, а таксама быў кіраўніком Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З вясны 1917 года старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. У красавіку 1917 года быў на чале беларускай дэлегацыі да Часовага ўраду з прапановай аўтаноміі для Беларусі. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на нейкі час адыйшоў ад палітычнай дзейнасці і жыў у сваім маёнтку ў Парэччы, дзе займаўся гаспадарчай дзейнасцю. У 1930 годзе абраны сенатарам Польскай Рэспублікі. Выступаў супраць асіміляцыі нацыянальных меншасцяў. Быў забіты ў верасні 1939 года пасля прыходу савецкай улады - растраляны ў парку ў Парэччы.
Пасля набыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусь усталяваны ў парку ў Парэччы памятны знак у гонар Рамана Скірмунта і на яго магіле ўсталяваны крыж.
Каментары
Усяго каментароў: 0