Знай свой край

Знай свой край

Моладава. Капліца – пахавальня Скірмунтаў

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Іванаўскі р., Моладава.

0

250

02.12.2024

Апісанне

Мястэчка Моладава было вядома з даўняга часу, як рэзідэнцыя магнатаў Скірмунтаў. У 18 стагоддзі тут быў пабудаваны палац з сядзібай, які, на жаль, не захаваўся да нашага часу. У пачатку 20 стагоддзя ў стылі неакласіцызму была пабудавана капліца – пахавальня. Капліца мураваная, у выглядзе ратонды, якая упрыгожана рустам і ляпнінай. Каля капліцы было некалькі дзясяткаў пахаванняў роду Скірмунтаў. У савецкія часы ў капліцы быў склад. Пахаванні разрабаваныя. Капліца зараз на рэстаўрацыі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.29203325
Даўгата: 25.69010964

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.12.2024

Моладава. Капліца – пахавальня Скірмунтаў

У мястэчку Моладава ў 18 – 20 стагоддзях існавала сядзіба, якая належыла вядомаму беларускаму шляхецкаму роду Скірмунтаў. Прадстаўнікі гэтага роду займалі адказныя пасады і валодалі на Беларусі вялікімі зямельнымі ўладаннямі, заводамі і фабрыкамі.

У Моладава была галоўная рэзідэнцыя Скірмунтаў – іх радавы маёнтак. Палац быў узведзены напрыканцы 18 стагоддзя ў стылі ампір Сымонам Скірмунтам, а архітэктарам быў фон Гроса. Палац і сядзіба ў Моладава не захаваліся да нашага часу.

Пры сядзібе была пабудавана капліца, у якой хавалі ўсіх прадстаўнікоў Скірмунтаў. Пахавальная капліца ўзведзена ў 1908 годзе па ініцыятыве тагдашняга гаспадара маёнтка Генрыка Скірмунта (1868 - 1939), які быў кампазітарам і паэтам, аўтарам оперы «Пан Валадыеўскі» паводле рамана Генрыха Сянкевіча. Праект капліцы распрацаваў выбітны архітэктар Тадэвуш Раствароўскі (1860 – 1928) – мастак, дызайнер, адзін з самых вядомых у тыя часы архітэктараў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. У Моладаве ў капліцы і каля яе хавалі ўсіх прадстаўнікоў роду Скірмунтаў. Усяго было каля 40 пахаванняў.

 У савецкія часы капліца была разрабавана. Таксама былі знішчаны амаль усе магілы з надгробкамі і каля капліцы. Да капліцы быў прыбудаваны цялятнік, а ў самой капліцы быў склад трактарных запчастак. Зараз капліца на стадыі рэстаўрацыі.

Будынак мураваны. У плане храм – ратонда дыяметрам 8 метраў. Мае сферычны купал. Уваходны партал чатырохкалонны, а астатнія з 2 калонамі. Аб'ём капліцы апрацаваны гарызантальным рустам і будынак завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірлянд. У вокнах былі каляровыя вітражы. У алтары была усталявана скульптура Хрыста з белага мармуру. Інтэр'ер не захаваўся.

Каментары

Усяго каментароў: 0