Ландшафтны заказнік «Альманскія балоты».
Прыродны аб'ект
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Альманы.
0
154
10.01.2025
Апісанне
У Столінскім раёне ёсць унікальны помнік прыроды пад назвай «Альманскія балоты». Каб туды вам патрапіць, неабходна спачатку звязацца з раённым краязнаўчым музеем у Століне, каб вам параілі добрага спецыяліста–правадніка па экалагічнай трапе «Альманскія балоты». Экалагічную экскурсію можна пачаць у мястэчку Альманы.
Гэты прыродны комплекс унікальны тым, што ў Альманскіх балотах захаваўся буйнейшы комплекс нізінных, верхавых і пераходных балот. Альманскія балоты маюць статус водна–балотнага ўгоддзя міжнароднага значэнння і ахоўваюцца міжнароднай канвенцыяй і на гэтай тэрыторыі працуе ландшафтны заказнік «Альманскія балоты». Тут ёсць мноства рэдкіх відаў птушак, раслін і жывёл, якія ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыі

Заалагічны

Актыўны адпачынак

Батанічны

Гідралагічны

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.79698373
Даўгата: 27.09036909
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.01.2025
Ландшафтны заказнік «Альманскія балоты».
У Столінскім раёне, калі завітаеце ў мястэчка Альманы, то вы можаце наведаць экалагічную трапу «Альманскія балота». Папярэдне вам трэба будзе звязацца ў Століне з раённым краязнаўчым музеем і вам падкажуць дзе знайсці спецыяліста, які граматна і цікава распавядзе пра незвычайную прыроду гэтага края. Для наведання заказніка неабходна мець спецыяльны абутак і вопратку і памятаць, што вы знаходзіцеся ў памежнай зоне!
У Альманскіх балотах захаваўся да нашага часу ў некранутым стане буйнейшы комплекс нізінных, верхавых і пераходных балот. Альманскія балоты маюць статус водна – балотнага ўгоддзя міжнароднага значэнння і ахоўваюцца міжнароднай канвенцыяй і на гэтай тэрыторыі працуе ландшафтны заказнік «Альманскія балоты» рэспубліканскага значэння.
Частка заказніка знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Прыкладна 40 % тэрыторыі заказніка займаюць адкрытыя балоты і сярод балот сустракаюцца пясчаныя дзюны, якія парослыя хваёвымі і ліставымі лясамі. Таксама тут сустракаюцца пойменныя дубравы, зараслі чорнай альхі і хвойнікі. На Альманскіх балотах працякае некалькі рэк і ў тым ліку Сцігва і Льва і некалькі меліяратыўных каналаў.
Ёсць два буйных возера Малое і Вялікае Засомінае і некалькі дзясяткаў дробных азёр. У заказніку абітае 151 від птушак з якіх 25 занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама сустракаеецца мноства рэдкіх раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
Каментары
Усяго каментароў: 0