Моладава. Васкрасенская царква
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Іванаўскі р., Моладава.
0
262
02.12.2024
Апісанне
У мястэчку Моладава Іванаўскага раёна на сённяшні дзень ёсць 2 праваслаўныя царквы: старадаўняя драўляная Васкрасенская царква і некалькі год таму побач была пабудавана новая мураваная таксама Васкрасенская. Першапачаткова царква належыла ўніятам і была пабудавана ў 18 стагоддзі. Храм быў двухвежавы. У 19 стагоддзі царкву перадалі праваслаўным вернікам і будынак перабудавалі. Царква ўзведзена ў традыцыях народнага дойлідства. Каля царквы маецца званіца на якой усталяваны медны звон 16 стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.28968394
Даўгата: 25.69144001
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Моладава. Васкрасенская царква.
У самым цэнтры мястэчка Моладава на перакрыжаванні дарог, знаходзіцца старажыттная Васкрасенская царква. Храм драўляны, пабудаваны яшчэ ў 18 стагоддзі, як уніяцкая царква. Царква была з двумя шматяруснымі вежамі на галоўным фасадзе і накрыта вальмавым дахам. У 1864 годзе Моладава наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда (1807 - 1883), які зрабіў малюнак даўняй архітэктуры царквы.
Будынак быў перабудаваны ў 19 стагоддзі. У 1894 годзе на перабудову і рамонт царквы па запавету П. Медынцавай было ахвяравана 3 тысячы рублёў.
Царква з'яўляецца помнікам беларускага народнага дойлідства. Малітоўная зала, асноўны аб'ём – гэта прамавугольны зруб да якога прыбудавана пяцігранная апсіда. Каля апсіды знаходзяцца нізкія рызніцы, накрытыя агульным гонтавым дахам. У 19 стагоддзі да царквы прыбудавана двухярусная званіца: васьмярык на чацвярыку. У сценах храма маюцца стрэльчатыя аконыя праёмы.
На званіцы царквы ёсць адзін з самых старажытных званоў на Беларусі, адліты ў 1583 годзе майстрам з Коўна Марцінам Гофманам. Звон створаны за сродкі мсціслаўскага кашталяна Сымона Война, які ў тыя часы валодаў маёнткам у Моладава. На звоне ёсць выява герба Войнаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0