Знай свой край

Знай свой край

Возера Каташы.

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Кобрынскі раён, Возера Каташы

0

274

04.11.2024

Апісанне

Каташы-вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, якая праславілася сваім найпрыгажэйшым возерам з чыстай вадой бірузовага колеру і белым, як мука, пяшчаным пляжам. Гэта маляўнічае месца стала ўлюбёным месцам адпачынку жыхароў бліжэйшых вёсак і гарадоў. У народзе яго называюць "беларускімі Мальдывамі".

Катэгорыі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

З дзецьмі

З дзецьмі

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.12743
Даўгата: 24.34857

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

04.11.2024

Возера Каташы-выдатнае месца для адпачынку, дзе можна добра правесці час.

Возера Каташы з'яўляецца невялікім рукатворным вадаёмам, размешчаным у маляўнічай мясцовасці. Падчас будаўніцтва аўтатрасы Брэст-Масква тут утварыўся пясчаны кар'ер, які неўзабаве яшчэ больш паглыбілі і напоўнілі вадой, вырашыўшы зрабіць гэты раён месцам адпачынку. Па перыметры возера акружана іглічнымі і лісцянымі пародамі дрэў.

Улетку тут заўсёды шматлюдна, асабліва па вечарах і ў выходныя дні. Празрыстая вада блакітнага колеру так і вабіць да сябе. Вада ў возеры чыстая і за яе станам пастаянна сочаць, а дно выслана дробным пяском, бераг спадзісты.  Пляжаў тут некалькі, кожны можа выбраць сабе зручнае месца.  

Людзі прыязджаюць сюды са сваімі намётамі, многія застаюцца з начлегам. Тут ёсць абсталяванае месца для пераапранання, туалет, пост ратавальнікаў. Для дзяцей арганізавана асобнае абгароджанае месца. Ёсць валейбольная пляцоўка, пляцоўка для гульні ў футбол. Сюды таксама прыязджае Закусачная на колах, дзе можна набыць каву, чай, фаст-фуд, а таксама ёсць палатка з шаурма.

  Да возера прылягае сасновы лес, у якім можна схавацца ад спёкі і проста падыхаць чыстым лясным паветрам. Непадалёк размешчана аграбаза, дзе можна пераначаваць тым, хто не любіць адпачываць «дзікунамі».

Гэта выдатнае месца для адпачынку, дзе можна добра правесці час са сваёй сям'ёй і сябрамі. Тут вельмі прыгожа!

Мінусы таксама маюцца: адсутнічае цывілізаваны туалет; няма лежакоў і парасонаў, пад якімі можна схавацца ад пякучага сонца; некаторыя людзі смецяць і, на жаль, не прыбіраюць за сабой. 


Каментары

Усяго каментароў: 0