Пінкавічы. Царква Свята – Пакроўская
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Пінкавічы.
0
144
01.01.2025
Апісанне
У Пінскім раёне ёсць мястэчка Пінкавічы, якае вядома сваёй драўлянай праваслаўнай царквой. Храм Свята – Пакроўскі пабудаваны ў 1830 годзе, а па некаторым дадзеным значна раней. Будынак складаецца з двух асноўных частак. Малітоўная зала мае форму васьмігранніка. У інтэр'еры ёсць іканастас і абразы 18 – 19 стагоддзяў. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.13610744
Даўгата: 26.16607449
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.01.2025
Пінкавічы. Царква Свята – Пакроўская.
Калі праехаць праз увесь горад Пінск з гістарычнага цэнтра ўздоўж ракі Піна на ўсход, то вы прыедзеце праз пару кіламетраў у старажытнае мястэчка Пінкавічы.
Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя. У часы Вялікага Княства Літоўскага гаспадарамі тутэйшай зямлі былі Курцэвічы, Сапегі, Бжастоўскія і Скірмунты. У 19 стагоддзі тут было дзве царквы: Пакроўская і Ільінская. У 1904 – 1906 гадах у мясцовай школе працаваў Народны паэт Беларусі Якуб Колас.
На сённяшні дзень асноўнымі гістарычнымі помнікамі з'яўляюцца літаратурны музей Якуба Коласа і драўляная Свята-Пакроўская царква.
Царква пабудавана на ўскраіне мястэчка недалёка ад ракі Піна. Храм узведзены ў 1830 годзе, але па некаторым дадзеным будынак быў пабудаваны значна раней і належыў першапачаткова ўніятам. У 19 стагоддзі прыхаджане падаравалі для свайго храма вялікі абраз «Уздвіджанне Святога Крыжа», які і дагэтуль знаходзіцца ў царкве.
Храм узведзены ў традыцыях народнага дойлідства і складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Прытвор з надбудаванай вежай – званіцай, якая завершана чатырохскатным дахам з невялікім гранёным барабанам і цыбулінай. Малітоўная зала мае цікавую васьмігранную форму. Асноўны аб'ём накрыты шатровым гранёным дахам, які завершаны васьмігранным барабанам з купалам – цыбулінай. Да асноўнай часткі прыбудавана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай.
У інтэр'еры ёсць старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў: «Тайная вячэра», «Пакрава», «Уздвіжанне Святога Крыжа» і іншыя.
Раней у царкве былі царскія брамы ад старога храма 17 стагоддзя. У 1926 годзе Пінкавічы наведаў вядомы беларускі пісьменнік, гісторык і мастак Язэп Драздовіч, які зрабіў малюнак царквы. Пінкавічы таксама ў 1934 годзе наведала амерыканская этнограф і даследчыца Луіза Арнер Бойд.
Каментары
Усяго каментароў: 0