Знай свой край

Знай свой край

Купяцічы. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Купяцічы, вул. Садовая, 3 А

0

136

06.01.2025

Апісанне

Мястэчка Купяцічы Пінскага раёна вядома сваёй праваслаўнай царквой Святога Мікалая і цудадзейным абразам Купяціцкай Божай Маці. У часы Вялікага Княства Літоўскага тут быў заснаваны манастыр, які зачынілі ў пачатку 19 стагоддзя. Потым узвялі царкву, якая не захавалася да нашага часу. Новы храм Святога Мікалая пабудавалі ў 1867 годзе і складаецца з 4 асноўных частак. Будынак быў пашкоджаны ў час вайны, але адноўлены. У часы СССР царква не зачынялася. Будынак адрэстаўраваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1717175
Даўгата: 26.2015764

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.01.2025

Купяцічы. Царква Святога Мікалая

У Пінскім раёне ёсць старажытнае мястэчка Купяцічы, якое знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на ўсход ад раённага цэнтра. Пасярод Купяцічаў узведзены драўляны будынак праваслаўнай царквы Святога Мікалая.

 Мястэчка вядомае з даўніх часоў і па некаторым гістарычным крыніцам ужо ў 12 стагоддзі тут існавала царква з прыдзелам у гонар Мікалая Чудатворцы. Гэты прыдзел быў пабудаваны ў гонар выратавання жыхароў у час эпідэміі. У 1629 годзе Апалонія Вайніловіч – Война папрасіла свайго сына пабудаваць у гэтым мястэчку манастыр і ў гэтым манастыры з'явіўся аскет мучанік Макарый. У 1817 годзе манастыр быў зачынены і царква манастырская не захавалася. Новы драўляны храм, які асвяцілі ў гонар Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1822 годзе. І гэты будынак таксама не захаваўся да нашага часу.

У 1867 годзе быў пабудаваны новы храм Святога Мікалая. У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак святыні быў моцна пашкоджаны, але потым адбудаваны. У савецкія гады храм не зачыняўся . У царкве захоўваецца цудатворны абраз Купяціцкай Божай Маці. Царква ўзведзедзена ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры знаходзіцца трохярусны іканастас.

Царква адрамантавана ў апошнія гады.

Каментары

Усяго каментароў: 0