Знай свой край

Знай свой край

Дзярэчын. Каталіцкі касцёл

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Зельвенскі р., Дзярэчын.

0

284

30.11.2024

Апісанне

Мястэчка Дзярэчын у старажытнасці належыла многім вядомым шляхецкім фаміліям і была адной з рэзідэнцый магнатаў Сапегаў. Першы касцёл узведзены ў 17 стагоддзі. Мураваны Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі неаготыкі. Храм аднавежавы. Над уваходам надбудавана шматярусная вежа – званіца. Будынак пабудаваны з чырвонай цэглы на цокальным падмурку з камянёў. У савецкія часы храм зачынены. У апошнія гады праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.24898723
Даўгата: 24.92333517

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.11.2024

Дзярэчын. Каталіцкі Касцёл.

Мястэчка Дзярэчын вядома з 15-га стагоддзя. Доўгі час тут была адна з рэзідэнцый магнатаў Сапегаў. У пачатку 17 стагоддзя пісар Слонімскі Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне касцёл і кляштар дамініканцаў. Пры касцёле працаваў шпіталь і школа.


Каменны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў 1913 годзе і асвечаны ў кастрычніку таго ж года ксяндзом Браніславам Сароскам. З 1928 года пры парафіі працавалі сёстры Святой сям'і Марыі. Пасля вайны ў 1950–х гадах касцёл быў зачынены камуністычнай уладай. У будынку адкрылі краму. Пасля развалу СССР храм перадалі вернікам і была праведзена рэстаўрацыя. У 1993 годзе Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Каталіцкі Касцёл. Некалькі гадоў таму быў праведзены новы рамонт на даху і ў інтэр'еры.


Касцёл пабудаваны ў стылі неаготыкі. Згодна з інвентарным дакументам 1922 года былі такія дадзеныя: памеры касцёла ў даўжыню 16 сажняў, шырыня 7, вышыня 5. столь драўляны. Унутры будынак атынкаваны. Вокнаў у галоўнай вежы шэсць, у прэзбітэрыі тры і ўсё з каляровага шкла. На хорах на месцы органа знаходзіцца фісгармонь. У вежы-званіцы маецца звон вагой 60 пудоў.


У касцёле тры алтары: галоўны і бакавыя. У галоўным алтары знаходзіцца вялікі абраз Маці Божай Вастрабрамскай, а па баках абраза ў пазалочанай раме Сэрца Ісуса, абраз Маці Божай Чэнстахоўская і два абразы Маці Божай і Святога Язэпа.


Будынак пабудаваны на цокалі з каменя. Касцёл абнесены каменнай агароджай.

Каментары

Усяго каментароў: 0