Знай свой край

Знай свой край

Востраў. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Востраў.

0

135

04.01.2025

Апісанне

На поўдні Пінскага раёна ёсць мястэчка Востраў. У 18 стагоддзі тут была пабудавана ўніяцкая драўляная царква, якая ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі перайшла да праваслаўных вернікаў. Царква асвячона ў гонар Раства Багародзіцы. Храм складаецца з трох асноўных частак. Перад царквой пабудавана драўляная трохярусная званіца. У інтэр'еры ёсць старажытны абраз «Маці Божая Замілаванне». Царква ў апошнія гады адрэстаўравана. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.91548795
Даўгата: 26.21658466

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.01.2025

Востраў. Царква Раства Багародзіцы.

На самым поўдні Пінскага раёна ёсць мястэчка Востраў, пасярод якога пабудавана праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Царква пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1720 годзе і першапачаткова належыла ўніяцкім вернікам. У эпоху Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі пасля забароны ўніі будынак перадалі праваслаўнай царкве. У 1891 годзе царкву перабудавалі. Перад храмам была ўсталявана драўляная трохярусная званіца, якая накрыта чатырохскатным дахам, які спачатку быў зроблены з гонта.


Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага народнага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Невялікі прытвор прыбудаваны да галоўнага фасада, накрыты двухскатным дахам. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца чатырохгранная вежа на якой васьмігранны барабан, завершаны невялікай цыбулінай. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам. Над алтарнай часткай таксама чатырохгранная вежа з невялікай цыбулінай. У бакавых сценах і ў апсідзе маюцца прамавугольныя вокны.


У інтэр'еры храма ёсць абраз 18 – 19 стагоддзя «Маці Божая Замілаванне». У апошнія гады царква адрэстаўравана. 

На мясцовых могілках ёсць драўляная капліца.

Каментары

Усяго каментароў: 0