Знай свой край

Знай свой край

Смаргонь. Помнік мядзвеж'яй акадэміі.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, Цэнтральны парк.

0

34

15.02.2025

Апісанне

У Цэнтральным парку некалькі год таму ўсталяваны помнік «мядзвеж'яй акадэмі», якая тут існавала ў 17 – 18 стагоддзях. Росквіт акадэмі быў пры князе Радзівіле 'Пане Каханку'.

Дрэсіравалі мядзведзей наступным чынам. Жывёлу памяшчалі ў клетку з жалезным дном. Пад клеткай распальвалі вогнішча і прымушалі мядзведзя станавіцца на заднія лапы і ў гэта час пачыналі граць у бубен. Мядзведзь пачынаў з адной лапы станавіцца на іншую і атрымоваўся танец. Потым ужо праз нейкі час мядзведзя вадзілі па гарадам і ў час ігру пад бубен ён станавіўся на заднія лапы і танцаваў

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.47984735
Даўгата: 26.40487599

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Смаргонь. Помнік мядзвеж'яй акадэміі.

У гістарычным цэнтры горада Смаргонь каля старажытнага касцёла Святога Міхаіла ў Цэнтральным парку ёсць некалькі скульптур. Некалькі год таму была ўсталявана скульптурная кампазіцыя, якая прысвечана Смаргонскай акадэміі, дзе дрэсіравалі мядзведзяў.


 У часы Вялікага Княства Літоўскага магнаты князі Радзівілы стварылі ў Смаргоні школу, дзе дрэсіравалі мядзведзей. Гэта школа існавала на працягу 17 – 18 стагоддзяў.


 Упершыню ў гістарычных крыніцах акадэмія па дрэсіроўцы мядзеведзей сустракаецца ў другой палове 17 стагоддзя. Свайго росквіту «акадэмія» дасягнула пры легендарным князе Карале Станіславе Радзівіле(1734 – 1790). Яго яшчэ звалі па мянушчы «Пане Каханку».

 Мястэчка Смаргонь было ў яго ўладаннях і ён прызначыў кіраўніком гэтай школы «барона» цыган на Літве Яна Марцінкевіча. А сталіцай у тыя часы цыган на Беларусі было мястэчка Мір. Ян набраў групу «выкладчыкаў» з цыган недзе 20 чалавек і яны пачалі інтэнсіўныя дрэсіроўкі. Адначасова абучалася 10 мядзведзяў і некалькі…малпаў. Пасля смерці князя Пане Каханку акадэмія паступова прыйшла ў заняпад. 

Каментары

Усяго каментароў: 0