Навагрудак. Мячэць.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак,вул. Леніна, 28.
0
65
04.02.2025
Апісанне
У горадзе Навагрудку ў гістарычным цэнтры на вуліцы Леніна знаходзіцца драўляная мячэць. Упершыню мячэць у горадзе сустракаецца ў дакументах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Будынак драўлянай мячэці некалькі разоў будаваўся. Апошня разы напрыканцы 18 стагоддзя з дазволу караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У часы Расійскай імперыі ў 1855 годзе ўзведзена новая мячэць, бо стары будынак стаў трухлявы. У савецкія часы храм зачынілі і абсталявалі пад жылы дом, і зноў вярнулі вернікам толькі ў 1994 годзе. Мячэць дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.5938527
Даўгата: 25.826277
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Навагрудак. Мячэць.
У гістарычным цэнтры Навагрудка ёсць будынак драўлянай мячэці. Упершыню мячэць упамінаецца ў гэтым горадзе ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Дазвол на будаўніцтва новай мячэці татары ў Навагрудку атрымалі ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскагаў 1792 годзе.
Праз 4 гады мячэць пабудавалі і прайшло першае багаслужэнее. Да 1820 года мячэць была філіялам, а потым стала цэнтрам прыхода. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі налічвалася прыхаджан 375 чалавек, а ў 1882 годзе – 333 прыхаджаніна мужскога пола. У 1853 годзе на імя Мінскага губернатара было напісана хадатайніцтва на пабудову новай мячэці, бо стары будынак стаў занадта «ветхI».
У 1855 годзе па фундацыі маёра ў адстаўцы Аляксандра Асановіча на месцы старога храма пабудавалі новую мячэць. Беларускі і польскі пісьменнік Вінцэсь Каратынскі ў 1858 годзе напісаў наступнае: «У татар здавён у Навагрудку ёсць свая мячэць, здаецца, заўсёды, так, як і сёння, драўляная».
У 1921 – 1939 гадах Навагрудак быў у складзе Польскай дзяржавы. У верасні 1929 года храм наведаў прэзідэнт Польскай рэспублікі Ігнацы Масціцкі (1867 - 1946). Муэдзінам у той час быў Бэкір Радкевіч. Захаваўся фатаздымак візіта прэзідэнта Масціцкага ў мячэць.
У міжваенны час мячэць наведала таксама дэлегацыя з Турцыі. Пры мячэці працавала рэлігійная школа мактаб да 1939 года.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны мячэць зачынілі і будынак быў прыстасаваны пад жылы дом. І толькі ў 1994 годзе храм вярнулі вернікам. Пачаўся рамонт памяшкання і ў 1997 годзе мячэць зноў пачала працаваць.
Будынак мячэці складае блізкі да квадрата аб'ём, які накрыты шатровым дахам.
Каментары
Усяго каментароў: 0