Знай свой край

Знай свой край

Навагрудак. Дом канцылярыі ваяводы.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. А. Міцкевіча, 11.

0

51

04.02.2025

Апісанне

У перыяд пасля Рыжскага міра з 1921 па 1939 гады Навагрудак быў цэнтрам ваяводства ў Польскай дзяржаве. У горадзе былі ўзведзены галоўныя адміністратыўныя будынкі ваяводства, і ў тым ліку дом ваяводы і будынак канцылярыі ваяводства.
Будынак канцылярыі мураваны, двухпавярховы, узведзены ў закапанскім стылі з элементамі мадэрна і неабарока. І зараз помнік выкарыстоўваецца, як адміністратыўны - у будынку знаходзіцца раённы выканаўчы камітэт.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.5938764
Даўгата: 25.8224096

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.02.2025

Навагрудак. Дом канцылярыі ваяводы.

Горад Навагрудак мае цікавую і непаўторную гісторыю. Гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Цікавыя падзеі тут адбываліся ў часы Расійскай імперыі, бо тут жыў геніяльны Паэт Адам Міцкевіч.


 Новы перыяд у гісторыі горада Навагрудка наступіў пасля Рыжскага міра, калі ў 1921 годзе заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польскай дзяржавы.

У гэты перыяд Навагрудак замест уезднага горада Расійскай імперыі стаў цэнтрам ваяводства. Былі пабудаваныя ў Навагрудку адміністрыцыйныя будынкі ваяводства і ў тым ліку дом ваяводы і будынак канцылярыі ваяводства. Будынак канцылярыі мураваны, двухпавярховы, узведзены ў закапанскім стылі. Зараз у ім знаходзіцца раённы выканаўчы камітэт.


У перыяд 1924 – 1937 гадах у горадзе размяшчаўся штаб брыгады Корпуса аховы мяжы пад назвай «Навагрудак». Першы навагрудскі ваявода быў Уладзіслаў Рачкевіч у 1921 – 1924 гадах, які пазней у 1937 – 1947 гадах выконваў абавязкі прэзідэнта Польшчы.


 У маі 1922 года Навагрудак наведаў сын Адама Міцкевіча. Восенню 1922 года завітаў Юзаф Пілсудскі пры ўдзеле якога 1 лістапада зноў асвяцілі фарны касцёл. Прыязжалі ў горад прэзідэнты Польшчы: у маі 1924 года Станіслаў Вайцяхоўскі і ў верасні 1929 года Ігнацый Масціцкі.

У гэты перыяд выходзіла больш за дзесяць перыядычных выданняў і ў тым ліку выходзіла газета на беларускай мове «Наша Бацькаўшчына». У 1924 – 1931 гадах на тэрыторыі Малага замка быў створаны курган Адама МІцкевіча, ў 1938 годзе адчынілі дом–музей Паэта.

Каментары

Усяго каментароў: 0