Знай свой край

Знай свой край

Бялавічы. Царква Святога Іллі.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Бялавічы.

0

95

30.01.2025

Апісанне

У Івацэвіцкім раёне ў мястэчку Бялавічы ёсць драўляная праваслаўная Іллінская царква. Спачатку храм узвялі ў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Будынак згарэў у 18 стагоддзі і на яго месцы пабудавалі новы храм. У савецкія часы царкву зачынілі, і зноў святыня пачала працаваць з 1990 года.

Помнік архітэктуры ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока і класіцызму. Царква дзейнічае. Перад храмам у 19 стагоддзі была ўзведзена мураваная брама–званіца, якая можа разглядацца, як асобны помнік архітэктуры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.71309321
Даўгата: 25.11026278

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.01.2025

Бялавічы. Царква Святога Іллі.

У старажытным мястэчку Бялавічы Івацэвіцкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква. У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 15 стагоддзі мястэчка належыла Юшку Гойцавічу.

 Потым гэта ўладанні Вялікага Князя Казіміра. Уваходзіла ў склад Слонімскага павета. Затым належыла Глінскаму, Чартарыйскаму, Тышкевічам, Сапегам і іншым гаспадарам.

У 1630 годзе была пабудавана Ільінская ўніяцкая царква. У 18 стагоддзі на яе месцы пасля пажару, пабудаваны новы храм. 


У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны царква зачынена ў 1960 – я гады. Перададзена вернікам напрыканцы існавання Савецкага Саюза і пасля рамонта ў 1990 годзе святыню зноў асвяцілі.


Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлiдства з элементамі барока і класіцызму. Складаецца будынак з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Над галоўным фасадам надбудавана чацверыковая вежа. У інтэр'еры маюцца хоры і драўляны двухярусны іканастас.


 Перад царквой у 1885 годзе была ўзведзена мураваная з бутавага камяня трохярусная брама–званіца. Масіўны ніжні ярус брамы прарэзаны шырокай праязной аркай.

Каментары

Усяго каментароў: 0