Гошчава. Царква Узвіжэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Гошчава.
0
108
30.01.2025
Апісанне
У Івацэвіцкім раёне ў мястэчку Гошчава на мясцовых могілках ёсць праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Першы храм быў пабудаваны ў 16 стагоддзі. Будынак гарэў, перабудоўваўся. Потым тут быў касцёл. А ў 19 стагоддзі ўзведзена праваслаўная царква, якая складалася з двух асноўных частак. Над прытворам была надбудавана трохярусная вежа – званіца. Галоўны фасад па краям быў фланкіраваны чатырохграннымі вежамі. У 2009 годзе помнік быў значна перабудаваны
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.69233232
Даўгата: 25.19218198
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Гошчава. Царква Узвіжэння Святога Крыжа
У мястэчку Гошчава Івацэвіцкага раёна ёсць праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа, якая пабудавана на мясцовых могілках. Першая царква тут была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі па фундацыі Елізаветы Тышкевіч – Савіцкай. У 17 стагоддзі святыня была знішчана пажарам. У 1692 годзе Мікалай Тышкевіч фундаваў пабудову манастыра дамініканцаў, а таксама каталіцкі касцёл.
У часы Расійскай імперыі на месцы касцёла ў 1838 года была пабудавана царква ў гонар Узвіжэння Святога Крыжа. Храм некалькі разоў рамантаваўся і перабудоўваўся.
Будынак складаецца з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык над васьмерыком. Галоўны фасад па краям фланкіраваны чатырохграннымі вежамі. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам і вальмавы дах над апсідай. Над асноўным аб'ёмам васьмігранны светлавы барабан з купалам – цыбулінай. У інтэр'еры маюцца хоры. Малельная прастора зальнага тыпу. У храме маецца крыпта.
У 2009 годзе царква была значна перабудавана па ініцыятыве мясцовага святара і храм страціў свае адметныя архітэктурныя рысы. І ў выніку апошняй перабудовы культавы будынак быў пазбаўлены статуса помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0