Косава. Царква Святога Антонія
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Косава.
Апісанне
У цэнтры невялікага гарадка Косава Івацэвіцкага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Антонія. Першая царква была ўзведзена ў 16 стагоддзі. Храм створаны ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту і складаецца з 4 асноўных частак. Фундатарам пабудовы быў Пуслоўскі і ўлады з прыхаджанамі. Вакол царквы мураваная агароджа. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Косава. Царква Святога Антонія.
Невялікі гарадок Косава Івацэвіцкага раёна вядомы сваімі шматлікімі помнікамі архітэктуры і музеямі. Каб усё аглядзець неабходна сюды прыехаць на цэлы дзень. У першую чаргу госці аглядаюць палац Пуслоўскіх і музей Тадэвуша Касцюшкі.
У цэнтры мястэчка ёсць таксама некалькі культавых будынакаў. Сярод іх праваслаўная мураваная царква Святога Антонія 19 стагоддзя, якая знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Першая царква ў Косава была ўзведзена яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі.
Мураваная царква Святога Антонія пабудавана ў 1868 годзе на тым самым месцы, дзе быў папярэдні храм, які быў знішчаны пажарам. Новы храм быў пабудаваны па фундацыі роду Пуслоўскіх і пры дапамозе графа Мураў'ёва і мясцовых уладаў. Збіраліся таксама ахвяраванні і мясцовымі прыхаджанамі.
Помнік узведзены па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Храм складаецца з кананічных асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена шматярусная вежа–званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны барабан з купалам–цыбулінай.
Вакол царкоўнай тэрыторыі ўзведзена мураваная агароджа. Царква ў апошнія гады адрамантавана.