Знай свой край

Знай свой край

Вавёрка. Касцёл Перамянення Госпада

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Вавёрка.

0

214

04.12.2024

Апісанне

У мястэчку Вавёрка, што ў Лідскі раёне недалёка ад трасы Ліда – Гродна, першы касцёл драўляны пабудавалі яшчэ у 15 стагоддзі. Касцёл шмат разоў перабудоўвалі і рамантавалі. У 19 стагоддзі пабудавалі мураваны каталіцкі храм на сродкі шляхціча Кастравіцкага. Касцёл быў моцна пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны і адноўлены ў 1920 – 1930 гадах, калі у гэтых мясцінах была Польская дзяржава. Касцёл мураваны, двухвежавы з 3 апсідамі. Касцёл дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8322438
Даўгата: 24.96611996

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Вавёрка. Касцёл Перамянення Госпада

Мястэчка з цікавай назвай Вавёрка ўзнікла ў 15 стагоддзі і ў тыя ж часы быў пабудаваны першы драўляны каталіцкі касцёл. Першы касцёл быў асвечаны ў гонар Святой Троіцы. Гаспадарамі ў мястэчку былі розныя шляхецкія фаміліі, спачатку Галгіновічы, потым Юндзіловічы, Касцевічы, Галеўскія. Касцёл нейкі час быў кальвініскім храмам, а потым зноў перайшоў да каталікоў.

Першы мураваны касцёл пабудавалі ў 1844 годзе на месцы драўлянага касцёла, які ад часу прыйшоў у заняпад. Будынак быў узведзены за грошы вядомага мясцовага шляхціча Самуэля Кастравіцкага. Касцёл асвечаны ў гонар Святой Францішкі Рымлянкі. У час анцірасійскага паўстання 1863 года прыхаджане мясцовага касцёла прынялі актыўны ўдзел, а ксёнз Раймунд Зямацкі па загадзе графа Мураў'ёва быў казнён у Вільні.

У гады Першай сусветнай вайны касцёл быў разрабаваны і моцна пацярпеў. За польскім часам святыня была адноўлена і значна пашырана і перабудавана пад кіраўніцтвам віленскага архітэктара. Касцёл атрымаў новую назву і быў асвечаны ў гонар Перамянення Гасподняга. Урачыстае асвячэнне адбылося ў лістападзе 1928 года. І пры гэтым будаўніцтва працягвалася далей і ў 1929 годзе былі ўзведзены новыя хоры. К 1932 году былі завершаны дзве вежы. Арган на хорах усталявалі ў 1936 годзе. У савецкія часы касцёл працаваў нават калі не было свайго ксянза.

Касцёл мураваны ў плане мае лацінскі крыж. Даўжыня храма 41 метр, а шырыня каля 20 метраў. Вышыня дзвух вежаў сягае 44 метраў. У касцёле 3 нефы.  Галоўны фасад фланкіруюць 2 шматярусныя вежы – званіцы. У інтэр'еры 4 алтары: 1 мураваны і 3 драўляныя разьбяныя. Тэрыторыя касцёла агароджана мураваным заборам з бутавага камяня

Каментары

Усяго каментароў: 0