Знай свой край

Знай свой край

Дуды. Касцёл 18 стагоддзя

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Іўеўскі р., Дуды.

0

256

06.10.2024

Апісанне

Не даязжая некалькі кіламетраў да горада Іў'е вы пабачыце прама з трасы ў далечыні дзве высокія драўляныя вежы – гэта касцёл 18 стагоддзя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Да касцёла можна пад'ехаць і наведаць святыню. Вакол касцёла захаваліся цікавыя старадаўнія пахаванні.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.91512574
Даўгата: 25.86027065

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.10.2024

Дуды. Касцёл 18 стагоддзя

Упершыню мястэчка Дуды ўпамінаюцца ў 16 стагоддзі. А першы касцёл адрамантаваны ў пачатку 17 стагоддзя на сродкі магнатаў Хадкевічаў. Касцёл Дзевы Марыі быў пабудаваны  ў 1772 годзе на месцы старога касцёла. Побач з каталіцкім храмам узведзена двухярусная званіца. Касцёл – помнік драўлянай архітэктуры ў стылі барока. Будынак аднанефны, двухвежавы з пяціграннай апсідай. Да касцёла прыбудаваны бакавыя сакрысціі. Вежы на галоўным фасадзее шматярусныя, чацвярыковыя, паміж якімі знаходзіца трохвугольны франтон. У часы Польскай дзяржавы быў надбудаваны на вежах трэці ярус. Інтрэр'ер размаляваны арнаментам у стылі мадэрн. У касцёле 3 барочныя драўляныя алтары. Цэнтральны алтар двухярусны і ў ім размешчаны абраз 18 стагоддзя «Маці Божае з дзіцём». Касцёл дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0