Знай свой край

Знай свой край

Маладзечна. Пакроўская царква

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., г. Маладзечна, пл. Старое Место, 1

0

262

09.12.2024

Апісанне

У старажытным горадзе Маладзечна захавалася да нашага часу не так шмат помнікаў архітэктуры і асабліва культавых будынкаў. Адным з старажытных храмаў горада з'яўляецца праваслаўная Пакроўская царква. Спачатку на гэтым месцы знаходзілася драўляная царква, якая належыла ўніятам. Мураваную царкву ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы пабудавалі ў 1871 годзе ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту. Царква адрэстаўравана. Храм дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.31843385
Даўгата: 26.8713055

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Маладзечна. Пакроўская царква

Першую царкву пабудавалі ў 1600 годзе. За 1792 год захавалася апісанне старой Пакроўскай уніяцкай царквы. Храм быў з трыма купаламі і крыты гонтавым дахам. У алтары знаходзіўся абраз Прасвятой Багародзіцы ў сярэбранай рызе, а таксама абразы Святога Антонія і Святога Ануфрыя. Прыход складаў каля трох тысяч чалавек. У 1847 годзе святар царквы канстатаваў, што сам будынак царквы яшчэ моцны, але неабходна адрамантаваць дах. У гэты ж час будавалася званіца па фундушу памешчыка Ратынскага. У 1837 годзе горад наведаў імператар Мікалай І, які ахвяраваў на царкву 500 рублёў. Пасля 1839 года ўнія была забаронена і храм перадалі праваслаўным вернікам.

У Маладзечна ў 1864 годзе была адчынена настаўніцкая семінарыя, якой наследнік прастола расійскага цэсарэвіч Аляксандр Аляксандравіч падараваў абраз з уласным подпісам.

 У 1865 царкоўны камітэт вырашыў пабудаваць новы каменны храм і праз 2 гады адбылася закладка новага храма. Гэта ўрачыстая падзея адбылася 27 ліпеня 1867 года і ў Маладзечна з гэтай нагоды праходзілі вялікія ўрачыстасці: прайшла літургія пры настаўніцкай семінарыі, а потым адтуль адправіўся хросны ход на плошчу, дзе залажылі падмурак храма. На месцы будачага алтара ўсталявалі драўляны крыж, які ўпрыгожылі вянком з палявых кветак. Ганаровыя госці па традыцыі, палажылі па манеце пад першы камень. Сярод прысутных былі ваеныя, старшыня міравога схода, предвадзіцель Вілейскага ўезднага дваранства і іншыя. Царкву пабудавалі ў 1871 годзе, а старую драўляную разабралі і перавезлі на могілкі.

Храм узведзены ў 1867 – 1871 гадах па тыпавому праекту. Па такім праектам праваслаўныя цэрквы будаваліся на тэрыторыі ўсёй Расійскай імперыі. Царква ўяўляе з сябе кананічную чатырохчасткавую пабудову праваслаўнага храма ў Расіі: прытвор са званіцай, трапезная, асноўны аб'ём малітоўнай залы і пяцігранная апсіда з рызніцай. Вежа – званіца трохярусная васьмярык на чацвярыку. Над малітоўнай залай узвышаецца васьмігранны барабан, які ўпрыгожаны какошнікамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0