Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Будынак грамадзянскага клуба.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Першамайская, 34.

0

255

19.11.2024

Апісанне

У цэнтры горада Магілёва, на скрыжаванні цэнтральнай вуліцы Першамайскай і вуліцы Крыленкі, знаходзіцца трохпавярховы каменны будынак у стылі мадэрн, які быў пабудаваны ў 19 стагоддзі. Дом быў прыватны і меў у розныя часы некалькі ўласнікаў. Да рэвалюцыі тут быў грамадзянскі клуб. У савецкія часы ў будынку выступалі многія вядомыя дзеячы і ў тым ліку палітык м.Калінін і пісьменнік к. Сіманаў. Зараз у будынку працуе гарадскі цэнтр культуры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гастранамічны

Гастранамічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9065049
Даўгата: 30.33914266

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.11.2024

Магілёў. Будынак грамадзянскага клуба

На цэнтральнай вуліцы Першамайскай у горадзе Магілёве ёсць трохпавярховы прэзентабельны дарэвалюцыйны будынак з чырвонай цэглы. Зараз тут размяшчаецца гарадскі цэнтр культуры. Гэты дом мае даўнюю і цікавую гісторыю.


Будынак узведзены ў канцы 19 стагоддзя. Спачатку ўласнікам быў купец Цэйтлін, а затым камандзір 4–га батальёна Ахалцихского палка падпалкоўнік Іван Цімошчанка. У будынку быў адкрыты грамадзянскі клуб. На другім паверсе, дзе была вялікая ўрачыстая зала на некалькі соцень чалавек, праходзілі сходы розных грамадскіх арганізацый і гарадскія мерапрыемствы. Чыталіся лекцыі, адзначаліся юбілеі і святы. Тут працаваў жаночы гурток у якім для параненых салдат на руска–японскай вайне магілёўскія дамы шылі бялізну. З 1905 года ў будынку збіраўся літаратурна–музычны гурток, у які ўваходзілі салісты і музыканты горада: Юльян Дрэйзін, Сяргей Мігай і іншыя. Да 1912 года ў гурток уваходзіла каля 300 чалавек, і пры ім працаваў хор і сімфанічны аркестр.


Наступным уладальнікам дома быў лекар Неух Паўлавіцкі, пры якім быў набыты справа двухпавярховы дом купца Ханіна і надбудаваны 3–ці паверх. У будынку адкрыта гасцініца" Венецыя", бакалейныя і рэстаран, крамы і майстэрня. Пасля рэвалюцыі ў будынку адкрылі"Дом працы". У чэрвені 1919 годзе ў будынку падчас Грамадзянскай вайны перад жыхарамі Магілёва выступаў Міхаіл Калінін. Некалькі гадоў тут працаваў гурток беларускай моладзі "асвета" пад кіраўніцтвам Макара Выдрыцкага.


У гады гітлераўскай акупацыі ў будынку знаходзілася гарадская ўправа.

З 1972 года і па сённяшні дзень тут знаходзіцца гарадскі цэнтр культуры. Тут у 1974 годзе выступаў вядомы пісьменнік і паэт Канстанцін Сіманаў.

Зараз у будынку праходзяць шматлікія гарадскія мерапрыемствы: сустрэчы і канцэрты. Працуюць гурткі для дзяцей. А на першым паверсе знаходзіцца некалькі кафэ.

Каментары

Усяго каментароў: 0