Магілёў. БРУ.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, праспект Міра, 43.
0
345
01.10.2024
Апісанне
У 1930- х гадах існаваў праект пераноса сталіцы з МІнску ў Магілёў. І па гэтаму праекту ў Магілёве было пабудавана шэраг адміністрацыйных будынкаў і ў тым ліку адміністрацыйны будынак НКВД. У пасляваенны час там быў машынабудаўнічы інстытут. А зараз тут працуе Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.90830617
Даўгата: 30.34405647
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.10.2024
Магілёў. БРУ.
Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе заходняя Беларусь была перададзена Польшчы і дзяржаўная мяжа праходзіла пад Мінскам у 30 - ці кіламетрах. І таму ўзнік праект па пераносу сталіцы з Мінску ў Магілёў. Пачала фарміравацца ў Магілёве галоўная адміністрацыйная плошча будучай сталіцы. Быў пабудаваны Дом ураду (Дом саветаў) па праекту І. Лангбарда ў 1938 годзе. І тут жа на плошчы Леніна быў пабудаваны на супраць Дому ўраду яшчэ адзін адміністрацыйны будынак для НКВД па праекту архітэктрара Паўла Абросімава ў 1938 – 1941 гадах. Аўтар не палічыў неабходным звярнуць увагу на архітэктуру Дома ўраду і пабудаваў адміністрацыйны будынак з укрупнённым карынфскім ордэрам. Гэта выклікала вялікі дэсананс паміж двумя буйнымі адміністрацыйнымі будынкамі, якія будаваліся ў адзін час і цэльнасці архітэктурнага ансамбля не атрымалася. Да вайны у будынку размяшчалася Магілёўская міжкраявая школа НКВД. А ў час абароны Магілёва ў ліпені 1941 года ў будынку школы быў сфарміраваны полк народнага апалчэння. Пасля вайны з 1961 года будынак аддалі пад галоўны корпус машынабудаўнічага інстытута. А ўжо ў сённяшні час тут працуе Беларуска – Расійскі ўніверсітэт. Галоўны фасад будынка, які выходзе на плошчу Леніна фланкіраваны двумя рызалітамі, якія аздабляюць порцікі з 6 – ю калонамі карынфскага ордэра.
Каментары
Усяго каментароў: 0