Магілёў. Будынак жаночага епархіальнага вучылішча
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Вароўскага, 29.
0
268
12.11.2024
Апісанне
У горадзе Магілёве захавалася да нашага часу некалькі будынкаў дарэвалюцыйных навучальных устаноў. На вуліцы Вароўскага зараз працуе Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1, які быў пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя, як будынак Жаночага епархіальнага вучылішча. У грамадзянскую вайну тут працавала школа красных камісараў. У перыяд беларусізацыі педагагічны тэхнікум, дзе вучыліся многія вядомыя пісьменнікі. У час вайны гітлераўцы прыстасавалі памяшканне пад гестапа. Пасля вайны было педвучылішча і інтэрнат. У сучасны момант гэта ліцэй № 1.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89584101
Даўгата: 30.31991659
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Магілёў. Будынак жаночага епархіальнага вучылішча
Калі завітаеце ў старажытны горад Магілёў, то акрамя гістарычнага цэнтра варта прайсці па прадмесцям і невялікім вулачкам каля рэчкі Дубравенкі. З Замкавай гары, сучасны парк М. Горкага, трэба сыйсці да Магілёўскага рынку і ісці па вуліцы Быхаўскай у гару. У далечыні на ўзгорку вы пабачыце прыгожы будынак, які падобны на палац – гэта і ёсць будынак былога Жаночга епархіальнага вучылішча. Пакуль будзеце ісці ў гару да помніка, то таксама варта паглядзець з лева і з права яшчэ некалькі старадаўніх дарэвалюцыйных будынкаў, некаторыя з якіх таксама маюць статус помнікаў архітэктуры.
Будынак Магілёўскага жаночага епархіальнага вучылішча быў пабудаваны ў 1889 – 1892 гадах па праекту архітэктараў П. Камбурава і М. Маркава. У час грамадзянскай вайны тут працавала школа красных камісараў. У 1920 – 30 – х гадах тут быў Беларускі педагагічны тэхнікум, дзе навучаліся многія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Напрыклад, паэт, публіцыст і перакладчык Юрка Лявонны (1908 - 1937), паэт і пісьменнік Васіль Каваль (1907 - 1937), паэтэса Наля Маркава (1906 - 1994), драматург і мемуарыст Васіль Гарбацэвіч (1893 - 1985) і многія іншыя. Дзейнічала пісьменніцкая арганізацыя «Маладняк».
Да вайны і пасля вайны ў будынку знаходзілася Магілёўскае педагагічнае вучылішча. У час гітлераўскай акупацыі нацысты тут размясцілі гестапа. У пасляваенны час працавала школа – інтэрнат. З 1990 года і па сённяшні час будынак займае абласны ліцэй № 1.
Будынак мураваны трохпавярховы пабудаваны ў стылі эклектыкі з элементамі псеўдарускага стылю. У фае на першым паверсе яшчэ захавалася плітка на падлозе 1880 – х гадоў з назвай завода, які яе вырабляў. У інтэр'еры ў некаторых памяшканнях захаваліся элементы дарэвалюцыйнага дэкору.
Каментары
Усяго каментароў: 0