Магілёў. Крыжаўзвіжанская царква.
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, завулак Брюсова, 2
0
241
11.11.2024
Апісанне
На Задубравенскім пасадзе, за невялікай рачулкай Дубровенкай ёсць старадаўняя праваслаўная царква, якая называецца Крыжаўзвіжанская. А ў народзе часам называюць Барыса-Глебскай царквой. Царква невялікая і знаходзіцца пры Барыса-Глебскім саборы побач з Быхаўскім рынкам недалёка ад Замкавай гары. Спачатку будынак царквы быў жылым домам Магілёўскага мешчаніна 17 стагоддзя. У 19 стагоддзі перададзена пад праваслаўную царкву і перабудавана ў псеўдарускім стылі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89617341
Даўгата: 30.32530441
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.11.2024
Магілёў. Крыжаўзвіжанская царква.
Падчас прагулкі па Магілёве вы абавязкова прыйдзеце на Замкавую гару і ўбачыце тое месца, адкуль пачыналася гісторыя горада. Замак быў пабудаваны пры зліцці дзвюх рэк: Дняпра і Дубровенкі. З Замкавай гары адкрываецца прыгожая панарама на пойму ракі Дубровенкі, дзе за невялікай рачулкай бачныя два праваслаўныя храмы: Барыса-Глебскі сабор і невялікая Крыжаўзвіжанская царква.
Гэтая невялікая цэркаўка з'яўляецца адной з самых старажытных у горадзе Магілёве. Першая Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана яшчэ ў 1612 годзе на Задубравенскім пасадзе, так у часы Вялікага Княства Літоўскага называлася гэтая частка горада.
Пасля візіту ўніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча ў Магілёў у 1818 годзе ўсе праваслаўныя храмы горада былі зачыненыя, або перададзеныя уніятам. Аднаўляецца царква толькі ў 1634 годзе. У 19 стагоддзі старадаўні жылы дом 17-га стагоддзя перабудавалі пад Крыжаўзвіжанскую царкву.
Будынак каменны, у плане першапачаткова квадратны. Было жылым домам купца, або рамесніка. З боку вуліцы меліся фрэскавыя роспісы 17-га стагоддзя з выявай кветак. Роспісы былі забелены ў XX стагоддзі. Спачатку будынак меў рысы архітэктурнага стылю барока, і перабудаваны ў 19 стагоддзі ў псеўдарускім стылі. Цяпер тут знаходзіцца купель пры Барыса-Глебскім праваслаўным храме.
Каментары
Усяго каментароў: 0