Мінск. Усходнія могілкі.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Мінск, пр-т Незалежнасці, 161 б.
Апісанне
Усходнія могілкі ў Мінску ўзніклі ў пачатку 1950-х гадоў. Пасля вайны тут пачалі хаваць эліту савецкай Беларусі, а ў часы незалежнасці – Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень гэтыя могілкі – самы галоўны некропаль Беларусі. Тут пахаваныя многія вядомыя пісьменнікі, паэты, акторы, палітыкі і спартсмены. Меавіта тут пахаваны кіраўнік савецкай Беларусі Пётр Машэраў.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Літаратурны

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.09.2024
Мінск. Усходнія могілкі.
Усходнія могілкі, або іх яшчэ называюць Москоўскія – самы элітарны некропаль нашай краіны Рэспублікі Беларусь. Плошча складае 25 гектараў.
Узніклі пасля вайны і адкрыты ў 1952 годзе на самай ускраіне Мінска і спачатку асобага статуса не мелі. А затым тут пачалі хаваць першых асоб савецкай Беларусі, прадстаўнікоў мастацтва і навукі. Сярод вядомых дзеячоў тут пахаваныя: кіраўнік савецкай Беларусі, Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, Пётр Міронавіч Машэраў (1918 – 1980); вядомы спявак, кіраўнік музычнага гурта “Песняры” Уладзімір Мулявін; беларускія спевакі Ларыса Александроўская і Леанід Барткевіч; беларускія пісьменнікі Янка Маўр, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Іван Мележ, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч; акторы Стэфанія Станюта і Мікалай Яроменка, Галіна Макарава і Расціслаў Янкоўскі; кінарэжысёр Віктар Тураў і Міхаіл Пташук; кампазітары Эдуард Зарыцкі і Яўген Глебаў; беларускі хакеіст Руслан Салей і алімпійская чэмпіёнка Таццяна Самусенка.