Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Нацыянальная бібліятэка

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, праспект Незалежнасці, 116.

0

339

05.09.2024

Апісанне

Калі будзеце ехаць па галоўнаму праспекту нашай сталіцы, - праспекту Незалежнасці ў горадзе Мінску, то вы ніяк не прамінёце будынак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яго ў народзе па рознаму называюць, хто алмаз, а хто чупа-чупс. Як бы там не было, але архітэктура гэтага будынка нікога не пакіне абыякавым. Перад бібліятэкай усталяваны помнік беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. Маецца таксама на самай вышыні аглядная пляцоўка, а ў нутры бібліятэцы можна наведаць музей кнігі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

З дзецьмі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Платна

Платна

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9313159
Даўгата: 27.6459877

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.09.2024

Мінск. Нацыянальная бібліятэка

Нацыянальная Бібліятэка Беларусі бярэ свой пачатак ў 1922 годзе. І да 2006 года размяшчалася ў іншых памяшканнях у цэнтры Мінска. Сучасны будынак узведзены ў 2006 годзе паводле праекта творчага калектыва М. Вінаградава і В. Крамарэнка. На сённяшні дзень Нацыянальная бібліятэка - гэта найбуйнейшы інфармацыйны цэнтар у Рэспубліцы Беларусь і налічвае больш за 10 мільёнаў кніг. Гэта друкаваныя кнігі, рукапісы, электронныя і іншыя матэрыялы на больш чым 80 мовах свету. У бібліятэцы маецца музей кнігі, у якім пабачыце старажытныя рукапісы, рэдкія кнігі якім па некалькі стагоддзяў, кнігі з аўтографамі сусветнавядомых дзеячоў. У музеі можна заказать экскурсію, як і ў самой бібліятэцы. Пры жаданні ёсць магчымасць ўзняцца таксама на аглядную пляцоўку, дзе вы пабачыце непаўторную панараму Мінска. Плошча перад будынкам упрыгожана незвычайным помнікам нацыянальнаму дзеячу, беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. Францыск родам з старажытнага беларускага горада Полацка і ў 1517 годзе выдаў “Біблію”. Помнік усталяваны ў 2006 годзе – архітэктар А. Камлюк і Я. Ліневіч, а скульптар А. Дранец. Галоўны ўваход у бібліятэку зроблены ў выглядзе разгорнатай кнігі на старонках якой напісана на розных мовах свету.

Каментары

Усяго каментароў: 0