Лемяшэвічы. Царква Нараджэння Божай Маці
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Лемяшэвічы.
Апісанне
У мястэчку Лемяшэвічы Пінскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква 19 стагоддзя Нараджэння Божай Маці. Дагэтуль, згодна гістарычных крыніц, у гэтых мясцінах было пабудавана некалькі мураваных і драўляных храмаў, якія не дайшлі да нашага часу. Царква Нараджэння Божай Маці пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства і складаецца з 4 асноўных частак. Царква моцна была пашкоджана ў час вайны. Адноўлена. Царква дзейнічае. У інтэр'еры ёсць іканастас з унікальнай царскай брамай 18 стагоддзя, якія зроблены з саломкі. Побач з царквой скульптура Ісуса сярэдзіны 20 стагоддзя.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.01.2025
Лемяшэвічы. Царква Нараджэння Божай Маці
Мястэчка Лемяшэвічы Пінскага раёна знаходзяцца недалёка ад ракі Прыпяць у 15 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад раёнага цэнтра. Раней тут былі вакол непраходныя балоты і лясы, але зараз многія балоты асушаны і вакол мястэчка мноства меліяратыўных каналаў. У ваколіцах Лемяшэвічаў ёсць некалькі помнікаў археалогіі і ў тым ліку стаянка 5 – 3 тысячагоддзя да нашай эры. Што сведчыць аб старажытнасці гэтых мясцінаў.
У часы Расійскай імперыі мястэчка было цэнтрам воласці Пінскага уезда Мінскай губерніі. Пасля Рыжскага міру ў часы Польскай дзяржавы Лемяшэвічы становяцца ў 1920 – 1930 – я гады цэнтрам гміны Пінскага павета.
Да нашага часу захавалася драўляная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці. Упершыню царква ўпамінаецца ў Лемяшэвічах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1564 годзе, якая была асвечана ў гонар Святой Троіцы. Фундатарамі каменнага храма былі мясцовая шляхецкая фамілія Лемяшэвічы. Па некаторым дадзеным яна належыла ўніяцкім вернікам.
Згодна гістарычных крыніц першы драўляны храм быў узведзены ў 1681 годзе. Калі згарэла Траецкая царква, то пабудавалі новы храм Раства Прасвятой Багародзіцы. Новая драўляная царква на сродкі прыхаджан была пабудавана ў 1810 годзе, але яна не захавалася. Новы храм Нараджэння Божай Маці пабудаваны ў 1872 – 1881 гадах, а па некаторым звесткам у 1893 годзе. У часы Вялікай Айчыннай вайны царква была моцна пашкоджана, але потым адноўлена.
Будынак узведзены ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі псеўда – рускага стылю па праекту архітэктара Вайковіча. Складаецца храм з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная. Малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры ёсць іканастас з унікальнымі царскай брамай з саломкі 18 стагоддзя.