Знай свой край

Знай свой край

Гарадзішча. Манастыр бенедыкцінцаў

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Гарадзішча.

0

175

01.01.2025

Апісанне

У мястэчку Гарадзішча Пінскага раёна на беразе возера напрыканцы 18 стагоддзя быў пабудаваны архітэктурны ансамбль каталіцкага манастыра бенедыкцінцаў. Тут былі пабудаваны манастыр, касцёл Святой Ганны, мураваная брама з агароджай і гаспадарчыя будынкі. Касцёл узарвалі гітлераўцы ў вайну, манастыр разабралі на цэглу ў часы Расійскай імперыі. Да нашага часу захаваўся мураваны гаспадарчы будынак манастыра, у якім знаходзіцца бальніца.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.16418752
Даўгата: 26.26832881

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.01.2025

Гарадзішча. Манастыр бенедыкцінцаў

У Пінскім раёне ёсць мястэчка Гарадзішча, якое знаходзіцца на беразе возера. У 18 – 19 стагоддзях у Гарадзішчы быў пабудаваны архітэктурны комплекс касцёла і каталіцкага манастыра. У 1662 годзе каталіцкі ордэн бенедыкцінцаў будуе драўляны манастыр і касцёл. У 18 стагоддзі пачалося будаўніцтва мураванага каталіцкага касцёла, які ўзводзілі за грошы манастыра. У 1775 годзе касцёл асвяцілі ў гонар Святой Ганны.

 Разам з касцёлам будаваўся і мураваны будынак манастыра. Пасля анцірасійскага паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 – 1864 гадоў касцёл і манастыр па загаду царскіх уладаў былі зачынены і перададзены чыноўнікам, каб разабраць будынкі на цэглу. Манастыр разабралі, а касцёл зруйнаваць не дазволілі каталіцкія вернікі. У 1903 годзе гаспадаром маёнтка стаў памешчык В. Тэадаровіч, які разам з каталіцкімі вернікамі падтрымаў ідэю адрадзіць касцёл. Храм асвяцілі ў 1905 годзе. Потым касцёл зноў зачынілі па прычыне, як казалі чыноўнікі, дрэннага стану будынка. І толькі ў часы Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады касцёл адрэстаўравалі і аднавілі набажэнствы.

Унікальны помнік архітэктуры быў узарваны ў час вайны ў 1944 годзе гітлераўскімі захопнікамі, якія пры адступленні ўзарвалі касцёл. Захавалася брама мураваная і агароджа пасля вайны, але і гэтыя пабудовы паступова былі разабраныя на цэглу. Да нашага часу захаваўся мураваны гаспадарчы будынак манастыра, які ў пачатку 20 стагоддзя пераабсталявалі пад дом для ксянза. А пасля вайны ў будынку зрабілі псіхіятрычную бальніцу.

Каментары

Усяго каментароў: 0