Знай свой край

Знай свой край

Мар'іна Горка. Сядзіба Льва Макава.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, г. Мар'іна Горка, вул. к. Маркса, 9.

Апісанне

У Пухавіцкім раёне ў горадзе Мар'іна Горка захавалася да нашага часу каменная сядзіба Льва Макава.
Упершыню сядзіба ў мястэчку была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі.

Пасля падаўлення антырасійскага паўстання К. Каліноўскага 1863 – 1864 гадоў сядзіба была канфіскавана, і новым гаспадаром стаў міністр унутраных спраў Леў Макаў. Пры ім пабудаваны каменны палац з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі, і пасаджаны парк. У сядзібе была створана водная сістэма.

Пасля рэвалюцыі ў 1935-1941 гадах у будынку працаваў Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі і тут бывалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, З. Бядуля. Зараз у будынку размяшчаецца медыцынская ўстанова.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Мар'іна Горка. Сядзіба Льва Макава.

У Пухавіцкім раёне ў горадзе Мар'іна Горка знаходзіцца мураваная сядзіба Льва Макава.


      Першая сядзіба ў мястэчку існавала яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Гаспадары былі розныя: магнаты Радзівілы, Бужынскія, Ратынскія, Крупскія і іншыя.


       У часы Расійскай імперыі пасля падаўлення анцірасійскага паўстання К. Каліноўскага 1863 – 1864 гадоў сядзіба была канфіскаваная. Новым гаспадаром стаў міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Леў Макаў (1830 – 1883).


        Макаў пабудаваў мураваны палац з чырвонай цэглы. Будынак узведзены ў 1870 – 1876 гадах у стылі эклектыкі. Парадны двор быў невялікі. Галоўную частку двара займаў разарый з кветкамі.


       Быў пасаджаны парк. Добра захавалася да нашага часу алея вяза. У парку былі пасаджаны таксама дрэвы ліпы і дуба. У сядзібе была водная сістэма: канал і пруд. Да ракі вялі двухмаршавыя лесвіцы.


     Будынак некалькі разоў рамантаваўся. У савецкія часы ў 1935 – 1941 гадах ў будынку працаваў Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі. Тут адпачывалі і працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты: Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля і многія іншыя.

  Зараз у будынку размяшчаецца дзіцячы медыцынскі цэнтр.

Каментары