Лукі. Васкрасенская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Лукі.
0
51
07.02.2025
Апісанне
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Лукі на мясцовых могілках пабудавана драўляная Васкрасенская царква. Упершыню Лукі сустракаюцца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагодзі ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.48578855
Даўгата: 26.23256676
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Лукі. Васкрасенская царква
У мястэчку Лукі Карэліцкага раёна пабудавана праваслаўная Васкрасенская царква. Упершыню ў гістарычных дакументах мястэчка ўпамінаецца ў часы Влікага Княства Літоўскага ў 15 стагоддзі.
Тады гэта была невялікая вёска, якая належыла вялікаму князю Вітаўту. Князь перадаў Лукі каталіцкаму касцёлу ў горадзе Навагрудак. У 1517 годзе кароль Жыгімонт І Стары пацвердзіў прывілей касцёлу. У 18 стагоддзі маёмасць магнатаў Радзівілаў у складзе Мірскага графства. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ў складзе Мінскай губерніі Навагрудскага ўезда. У 19 стагоддзі належыла князю Вітгенштэйну. У 1921- 1939 гадах у складзе Польскай дзяржавы.
У часы Расійскай імперыі ў 1898 годзе на мясцовых могілках была пабудавна драўляная праваслаўная Свята – Уваскрасенская царква. Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане зруб, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны франтонам у выглядзе трапецыі. Над фасадам надбудавана на шматгранным барабане купал – цыбуліна.
У мястэчку ёсць таксама помнік землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны і помнік сельскагаспадарчай камуне ў першыя гады савецкай улады.
Каментары
Усяго каментароў: 0