Вялікая Слабада. Руіны Васкрасенскай царквы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, Вялікая Слабада.
Апісанне
У мястэчку Вялікая Слабада Карэліцкага раёна знаходзіцца каменны будынак недабудаванай праваслаўнай Васкрасенскай царквы. Храм пачалі будаваць у канцы 19-га стагоддзя з цэглы і бутавага каменя. У часы Першай сусветнай вайны царква была моцна пашкоджана. Пасля вайны мясцовыя жыхары пачалі будынак разбіраць на будаўнічыя матэрыялы.
У 2003 годзе побач была ўзведзена драўляная Васкрасенская царква.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Вялікая Слабада. Васкрасенская царква
У Карэліцкім раёне ў мястэчку Вялікая Слабада знаходзяцца руіны мураванай Васкрасенскай царквы. Мястэчка знходзіцца па шляху з Карэліч на Мірскі замак з левага боку ад трасы пару кіламетраў.
Першы праваслаўны храм у мястэчку быў пабудаваны ў 1863 годзе на мясцовых могілках. Напрыканцы 19 стагоддзя пачалося будаўніцтва новай мураванай царквы з цэглы і бутавага камяня. Першая сусветная вайна не дазволіла царкву дабудаваць. У 1915 годзе, калі тут недалёка праходзіў фпронт і адбываліся вайсковыя дзеянні нямецкі снарад патрапіў у будынак і абваліўся дах. У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны мясцовыя жыхары частку царквы разабралі сабе на будаўнічыя матэрыялы.
У 2003 годзе побач была пабудавана новая драўляная царква з рысамі народнага драўлянага дойлідства. Складаецца будынак з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда.