Карэлічы. Царква Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэлічы, вул. 8 марта, 3.
0
58
06.02.2025
Апісанне
У цэнтры мястэчка Карэлічы пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. Храм быў узведзены 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі на месцы драўлянай старажытнай царквы. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак.У апошнія гады праведзены ў будынку рамонт і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. У інтэр'еры маюцца абразы 18 стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.5715158
Даўгата: 26.1375208
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.02.2025
Карэлічы. Царква Пятра і Паўла.
У цэнтры раёнага цэнтра Карэлічы знаходзіцца мураваная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 1866 годзе з цэглы на месцы старога драўлянага храма. Будаўніцтва вялося за дзяржаўны кошт і было выдаткавана 16.000 рублёў.
У 1882 годзе праведзена дабудова святыні і ўзведзены цэнтральны купал. У інтэр'еры ўсталяваны трохярусны іканастас з 12 абразамі. У 1879 годзе ў храме мелася тры Евангелля, дзесяць рас і сярэбраны літургічны посуд. Захоўвалася Евангелле, якое ад рукі напісаў святар з Карэлічскай царквы Іаана Саўко ў 1647 годзе. Меўся царкоўны архіў, дзе захоўваліся метрычныя кнігі з 1750 года. У 19 стагоддзі пабудавалі званіцу ў якой было чатыры звона вагой ад 2 да 7 пудоў.
Да прыхода адносілася дзевяць вёсак і ў 1879 годзе налічвалася 1850 мужчын і 1818 жанчын. Пры храме служыла два святара: настаяцель і псаломшчык. Гадавы даход складаў 250 рублёў у царкве. Пры храме мелася зямля і маёмасць: 54 дзесяціны зямлі, 2 дома, 1 амбар, 2 хлева і 2 гумна. Працавала царкоўна–прыхадская школа ў драўляным будынку, якая пабудавана ў 1877 годзе і папячыцельства.
Помнік узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі. У плане мае форму крыжа. Складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.
У 1988 годзе ў царкве праведзены капітальны рамонт. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0