Знай свой край

Знай свой край

Ліда. Кафедральны сабор у гонар Архангела Міхаіла

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Савецкая, 20

0

239

08.12.2024

Апісанне

У гістарычным цэнтры Ліды існуе кафедральны праваслаўны сабор, які асвячоны ў гонар Святога Архангела Міхаіла. Першапачаткова гэты будынак быў пабудаваны, як каталіцкі касцёл і належыў ордэну піяраў. Будынак узведзены ў стылі класіцызму ў 1797 – 1825 гадах. Малітоўная зала пабудавана ў выглядзе ратонды. У 19 стагоддзі касцёл перадалі праваслаўным вернікам. У савецкі час тут працаваў планетарый. Зараз храм пасля рэстаўрацыі дзейнічае і мае статус кафедральнага

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8938099
Даўгата: 25.3035439

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.12.2024

Ліда. Кафедральны сабор у гонар Архангела Міхаіла

Першы кляштар і касцёл піяраў быў пабудаваны ў Лідзе ў 1757 – 1758 гадах на сродкі Ігнацыя Сцыпіёна дэ Кампа. Піяры адчынілі навучальную ўстанову - калегіўм, дзе працавала 8 капланаў піяраў.


У цэнтры горада Ліда ёсць кафедральны сабор, які асвяцілі ў гонар Святога Архангела Міхаіла. Першапачаткова гэты будынак належыў каталіцкаму касцёлу і называўся касцёлам Святога Іосіфа.


Храм быў узведзены ў 1797 - 1825 гадах ў стылі класіцызму. У пабудову каксцёла імператар Павел І ахвяраваў 5 тысяч рублёў. Касцёл належыў каталіцкаму ордэну піяраў і акрамя касцёла быў яшчэ і кляштар. Кляштар зачынілі ў 1832 годзе пасля падаўлення анцірасійскага паўстання. У 1842 годзе ў касцёле адбыўся пажар. У 1863 годзе касцёл перайшоў да праваслаўных вернікаў і быў асвячоны ў гонар Міхаіла Архангела. У савецкія часы ў будынку абсталявалі планетарый.


У плане будынак – храм – ратонда, які накрыты паўсферычным купалам. На купале знаходзіцца васьмігранны ліхтар. Да малітоўнай залы, якая круглая ў плане, прыбудаваны прытвор з порцікам з 4 калонамі. У дэкоры храма выкарыстаны дарычны ордэр. Порцік і рызаліты завершаны трохвугольнымі франтонамі. У інтэр'еры па перыметры малітлўнай залы знаходзіцца восем пар дарычных калон. Купал мае каляровыя роспісы.

Каля будынка знаходзіцца мураваны аднапавярховы кляштар і вежа – званіца.

Каментары

Усяго каментароў: 0